«Ён быў такі добры — і да людзей, і да жывёл». Паблізу ад украінскай мяжы застрэлілі ветэрынара, аматара рыбалкі з Гомеля

| Асобы

З розных крыніц 10 траўня стала вядома, што 9 траўня на рыбалцы каля вёскі Ніжнія Жары Брагінскага раёну загінуў 45-гадовы жыхар Гомеля Сяргей Чамбровіч. Журналісты Радыё Свабода паразмаўлялі са знаёмымі гэтага чалавека. 


«Гэта вестка патрэсла нас усіх. Пра здарэнне стала вядома ўчора, 9 траўня. Сяргей быў заўзяты рыбак. Вядома, што Ніжнія Жары — мекка для беларускіх рыбакоў. Таму на святы і Сяргей быў там, на Дняпры. Што здарылася менавіта — невядома. Факт тое, што чалавек не жыве больш. Кажуць, застрэлілі. Можа быць, гэта былі і паляўнічыя», — распавяла знаёмая сям’і.

Сяргей Чамбровіч скончыў Віцебскую вэтэрынарную акадэмію, шмат гадоў працаваў вэтэрынарам, апошнім часам — у ААТ «Политветклиника».

«Добры, сціплы, добразычлівы, прафесіянал, нікому ніколі не адказваў у дапамозе, валанцёры часта звярталіся да яго па пытаннях стэрылізацыі, лячэння жывёл — ён нікому не адмаўляў», — кажа адна з жыхарак Гомеля, якая займаецца дапамогай бадзяжным жывёлам.

Жонка загінулага працуе ў ветэрынарнай аптэцы. У сям’і — двое сыноў, 12 і 19 гадоў. Вядома, што вядзецца следства.

У памежных з Украінай раёнах Гомельскай вобласьці ўведзена забарона на наведванне лясоў. Брагінскі і Лоеўскі раён у красавіку сваімі рашэннямі забаранілі плаваць на лодках па Дняпры і Сажы на мяжы з Украінай. 

5 красавіка ў Мазыры хавалі супрацоўніка КДБ, які падарваўся на міне каля вёскі Белая Сарока Нараўлянскага раёну.

«Не закрыты базовые человеческие потребности». Активист из Гомеля попал в лагерь для беженцев в Словакии и рассказал, что его не устраивает

| Асобы | 0

Активист из Гомеля Дмитрий Лукомский после четырех лет жизни в Украине переехал в Словакию, где подал заявление на международную защиту.