Топ-5 песень блогера-самародка з Рудабелкі

| Асобы

Прайшло 40 дзён як пайшоў ад нас Васіль Качэня — зорка Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. 2 лютага цела Васіля было знойдзена на ягонай кватэры ў вёсцы Шкава. Ягоная смерць не мела крымінальнага характару.


Ураджэнец Ельскага раёну аказаўся на Акцябршчыне пасля перасялення з забруджанай радыяцыяй зоны. Працаваў зваршчыкам і аўтамаляром. Свой артыстычны талент Васіль рэалізоўваў разам з суаўтарам Рудабельскай Паказухі Андрэем Павуком. Кампаньёны стварылі ўнікальны правінцыйны блог, дзе разам хісталі  мясцовую вертыкаль улады, кпілі з раёнкі і мясцовых чыноўнікаў-прызначэнцаў і стваралі моцны музычны кантэнт. 

Рудабельскі блогер і кампаньён Васіля Андрэй Павук узгадвае: 

Вася стварыў шмат песень, напрыклад «Роўна стаяць!», «У полі ракам». Лічы, добрая палова яго тэкстаў будзе з таго, што ў нас ёсць. Музыку я найграваў ці гітарыст Мікалай Касцяроў, ён шмат песень найграў. У плане вершаў, ідэй, крэатыву і артыстызму Вася быў самадастатковы. Усё што ён спяваў, усё што ён казаў выглядала прышпільна.

Усе песні, створаныя гуртом За Беларусь, за Уругвай!, акрамя Павука і Качэні граў гітарыст Мікалай Касцяроў ды барабаншчык. Імя барабаншчыка шырокай публіцы невядомае, бо граў ён прынцыпова ананімна, каб не займець праблемаў на працы.


1. Усім змагарам будзе капут!

2. У полі ракам!

3. Роўна стаяць!

4. Лукашэнка ўхадзі

5. Дзед-Барадзед

Флагшток

«Не закрыты базовые человеческие потребности». Активист из Гомеля попал в лагерь для беженцев в Словакии и рассказал, что его не устраивает

| Асобы | 0

Активист из Гомеля Дмитрий Лукомский после четырех лет жизни в Украине переехал в Словакию, где подал заявление на международную защиту.