Ураджэнка Гомеля атрымала прэстыжную літаратурную прэмію за раман пра «уцёкі ад Чарнобыля»

| Асобы | 1

Ураджэнка Гомеля, паэтка і пісьменніца Наталля Літвінава стала ўладальнікам літаратурнай прэміі Lumen de Novela — гэта штогадовая ўзнагарода, якая прысуджаецца іспанскім выдавецтвам Lumen раману, напісанаму на іспанскай мове аўтарам з Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна.

Наталля жыве ў Аргенціне з 10-гадовага ўзросту. Яна нарадзілася ў Гомелі ў 1986 годзе, неўзабаве пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Сям'я вырашыла эміграваць у Буэнас-Айрэс.

Менавіта «уцёкі ад Чарнобыля, хаосу і галечы» сталі асновай для рамана «Светлячок», за які беларуска атрымала прэмію — інфармацыю пра гэта Флагшток знайшоў у аргентынскай і іспанскай прэсе. Пра былую гамяльчанку напісалі нават El mundo і El Pais.


Наталля Літвінава. Фото: Facebook


«Я не хацела нарадзіцца восенню ў радыеактыўнай краіне. Але лекар выцягнуў мяне праз разрэз, зроблены скальпелем, і нагамі я кранула трагедыю, у той час як рукамі я спрабавала учапіцца за вантробы маёй маці», — так пачынаецца «Светлячок», першы раман беларуска-аргентынскага аўтара, якая раней была вядомая паэтычнай творчасцю.

Журы назвала твор «радыеактыўным раманам, які свеціцца». Узнагарода ад Lumen уключае 30 тысяч еўра і публікацыю рамана, які паступіць у кнігарні ў верасні.

Выданне Pagina12 прыводзіць інтэрв'ю з беларускай, якая распавядае пра сваё дзяцінства ў перыяд распаду Савецкага Саюза:

«На складах зніклі мыла, станікі, туалетная папера, алей, малако. Паліцы са спіртнымі напоямі і кансервамі былі запоўненыя капустай, а рынкі ператварыліся ў выпалены агарод. Жыццё ператварылася ў адну доўгую чаргу чакання; кожнай сям'і выдаваліся талоны на прадукты, якія яны маглі набываць кожны месяц, самымі каштоўнымі з якіх былі цыгарэты і алкаголь. Гарэлка была каштоўным таварам, і ў нашай сям'і яе ніхто не піў. Мама абменьвала талоны на гарэлку ў суседзяў на талоны на масла ці сала, і такім чынам яна ператварылася з ананімнай у папулярную ў раёне: яе называлі "жанчына з дзецьмі, якая не п'е", "тая, хто разлівае талоны" і "заступніца п'яніц"».

Таксама беларуска распавяла, што яе бабуля была выкрадзеная нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны, і калі яна вярнулася ў Беларусь, ёй давялося перажыць непрыманне ў грамадстве: яе лічылі шпіёнкай, здрадніцай.

Гаворачы пра раман Наталлі, выданне адзначае, што ў ім аўтарка «натуральным чынам пераходзіць ад рэалізму да міфічнага і ўмее звяртацца да гумару і іроніі, каб распавесці гісторыю: вайна і эміграцыя, жыццё ў Беларусі («краіна, якая распадаецца») як фон, на якім перадаюцца ўспаміны дзяцінства, адзначанага Чарнобыльскай катастрофай, і стойкасць жанчын».


Скрыншот старонкі Наталлі ў Facebook


На сваёй старонцы ў Facebook Наталля нярэдка піша пра Гомель, распавядае, што некалькі гадоў таму яна прыязджала ў родны горад, а таксама публікуе ўспаміны сваёй маці, якія сталі асновай рамана. У момант катастрофы на ЧАЭС маці гамяльчанкі знаходзілася ў доме сваёй маці паблізу Прыпяці, адкуль яна родам.

«26 красавіка на досвітку я адчуваю, што адбываецца нешта дзіўнае. Удалечыні я бачу слуп дыму ў небе, я ўключаю радыё, але нічога, толькі цішыня. Рэактар выбухнуў, а па радыё хлусілі або напаўнялі нашы вушы іншымі навінамі, у той час як тысячы людзей былі на вуліцы, удыхаючы забруджанае паветра. Верталёты лёталі над пажарам, скідалі пясок, які разносіў вецер...»

...

«6 раніцы. Я ўрываюся ў дом майго суседа, буджу яго, пырскаю яму ў твар халоднай вадой, ён згаджаецца адвезці нас на сваім грузавіку. Праз некалькі гадзін я прыязджаю ў Гомель, мой муж нічога не ведае, мае суседкі таксама, і я гляджу на іх так, як быццам вярнулася з вайны. Я кладу тэлефон на калені і абзвоньваю ўсіх сваіх сябровак, распавядаю пра тое, што адбылося ў Чарнобылі. Праз тры гадзіны звоніць тэлефон, я бяру трубку, з другога боку голас кажа мне: табе не варта працягваць адкрываць рот».

...

«1 мая. Па радыё нічога не гавораць. Па тэлевізары нічога не кажуць, Гарбачоў нічога не кажа. На Краснай плошчы поўна людзей з кветкамі і паветранымі шарамі. У Гомелі праходзяць вечарыны на свежым паветры. Дзеці гуляюць на вуліцы, заняткаў няма. І я з Сярожам за руку, цяжарная, іду за статкам, не думаючы пра радыеактыўны пыл, які лунае над нашымі галовамі».

«Узяць адказнасць і адмяніць парад не маглі». Небяспечны дзіцячы парад 1986 года (унікальны фотарэпартаж)

Гомель 27 красавіка 1986 года. Звычайны цёплы ветраны выходны, на які прымеркаванае незвычайнае прыгожае мерапрыемства — абласны дзіцячы парад аркестраў. Дзеці ў парадных строях весела маршыруюць па галоўных вуліцах гораду, усміхаюцца на радасць мінакоў і сваіх бацькоў. Ніхто з удзельнікаў мерапрыемства нават не падазрае, што ў 140 кіламетрах ад Гомеля ў гэты час гарыць чацверты энергаблок Чарнобыльскай атамнай станцыі.


Таксама ў Facebook Наталля распавядала, што яе стрыечная сястра жыве ў Жытоміры, і цытавала яе паведамленне 1 сакавіка 2022 года — пасля таго, як у рэгіён увайшлі расійскія войскі з Гомельскай вобласці:

«Людзі выходзяць са сваіх дамоў і стаяць перад расійскімі танкамі, каб яны не праязджалі далей. З танкаў рускія страляюць па машынах. Для таго каб збегчы з сям'ёй, патрэбныя дзве машыны — мне і мужу. Ехаць у адной машыне, думаючы, што ў іншую могуць стрэліць, гэта вар'яцтва».



Пакiнуць каментар
captcha

Ольга

06.06.2024

Умница!

«Не закрыты базовые человеческие потребности». Активист из Гомеля попал в лагерь для беженцев в Словакии и рассказал, что его не устраивает

| Асобы | 0

Активист из Гомеля Дмитрий Лукомский после четырех лет жизни в Украине переехал в Словакию, где подал заявление на международную защиту.