Звольнены па палітычных матывах выкладчык абвясціў збор сродкаў на выданне кнігі

| Асобы

Кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Малікаў, якога звольнілі пасля 16 гадоў выкладчыцкай працы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту, звярнуўся па дапамогу да грамадскасці. Ён спадзяецца, што на яго заклік адгукнуцца гомельцы, якім цікавая гісторыя роднага горада. 



Фота: акаўнт Яўгена Малікава "Укантакце"

Яўген Малікаў: 


“Улічваючы, што я сяджу ўжо амаль месяц без работы (з усімі выцякаючымі з гэтага наступствамі), востра паўстае пытанне далейшых маіх перспектыў працаўладкавання ў нашым горадзе. А з той фармуліроўкай у працоўнай кнізе, якую былыя працадаўцы паставілі мне па выніках 16-гадовай працы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (“уволен за аморальный поступок, несовместимый с…”), мае афіцыйныя перспектывы не вельмі радужныя. З’язджаць з Гомеля ў пошуках лепшай долі я прынцыпова не хачу.

 Шмат хто з вас пытаўся, чым можна мне тут дапамагчы. Перабіраючы розныя сітуацыі і перспектывы, я вырашыў патраціць гэты перыяд на навуковую дзейнасць, якая даўно патрабуе ўвагі і на якую гадамі мне не хапала часу. У выніку і я буду пры справе, і мае навуковыя даследванні будуць рухацца, і асобныя тэмы па гісторыі Гомеля будуць раскрыты, і праз пэўны час мы атрымаем цікавы і якасны прадукт, які дазволіць па новаму зірнуць на малавядомыя старонкі гісторыі нашага горада... "




Фота: акаўнт Яўгена Малікава "Укантакце"


Гісторык падрабязна тлумачыць, навошта ён абвяшчае краўдфандынгавы збор і на якія мэты пойдуць сабраныя сродкі:


"У сувязі з гэтым я вырашыў абвясціць краўдфандынгавы збор, па выніках падтрымкі якога я планую падрыхтаваць кнігу па гісторыі Гомеля, а дакладней — па гісторыі развіцця фотасправы ў Гомелі ў ХІХ – першай палове ХХ ст. Справа ў тым, што апошнія 15 гадоў я мэтанакіравана збіраў гэтую інфармацыю, і на сёння, нясціпла прызнаюся, лепш за мяне ў гэтай тэме гомельскай гісторыі ніхто не разбіраецца. Дастаткова сказаць, што я прааналізаваў каля 1000 фотаздымкаў гомельскіх фотаатэлье ХІХ  – першай паловы ХХ ст. Гэтыя фрагментаваныя веды патрабуюць свайго абагульнення і сістэматызаванага афармлення ў выглядзе рукапіса кнігі. Але яшчэ засталіся пэўныя недапрацаваныя часткі гэтай тэмы, пошук некаторых архіўных матэрыялаў (не толькі ў Менску, але і ў архівах ды музеях Расеі), кансультацыі з замежнымі спецыялістамі (СПБ, Масква) і спецыялістамі з Менску, атрыманне асобных экзэмпляраў фотаздыкаў, замову копій і г.д. А гэта ўжо патрабуе матэрыяльнай падтрымкі.

Па выніках усяго гэтага навукова–даследчага “чарадзейства” я планую падрыхтаваць рукапіс кнігі па гісторыі фатаграфіі ў Гомелі ХІХ – першай палове ХХ ст. Гэта будзе не сама друкаваная кніга, а толькі яе змест — з навуковым тэкстам, спасылкамі на архіўныя крыніцы, падабранымі ілюстрацыямі і ўнікальнымі невядомымі фактамі і нават партрэтамі саміх некаторых фатографаў. Гэта будзе падагульненне тэмы на аснове матэрыялаў, вядомых па стане на 2021 год. Сам друк кнігі будзе іншым праектам, да якога давядзецца яшчэ вярнуцца асобна, але калі папярэдне не будзе зроблена якаснага рукапісу — не будзе ніякай друкаванай кнігі. Гэта дастаткова сур’ёзная, карпатлівая і цікавая работа. Але мне патрэбна ваша падтрымка. 

Я не магу зараз сказаць, колькі дакладна часу зойме падрыхтоўка рукапісу кнігі. Я так мяркую, што на гэта пойдзе некалькі месяцаў канцэнтраванай працы. Але паверце, гэта вартая з’ява, каб яе зрабіць. Вынік будзе для нашага горада фантастычны. Тут я не перабольшваю..."


Яўген Малікаў гаворыць, што калі гомельцы падтрымаюць яго на гэтым этапе, то ў будучым магчыма рэалізаваць шэраг патрэбных для горада навуковых праектаў:


"За гэтай кнігай будуць іншыя праекты. У наступных па чарзе планах падрыхтоўка супольнай кнігі па гісторыі Гомеля перыяду ВКЛ і Рэчы Паспалітай (XVI–XVIII ст.). Ёсць і іншыя задумы. Але да іх можна будзе звярнуцца толькі пасля заканчэння працы над гомельскімі фатографамі — цяпер яны на першым месцы.

Ніжэй я падаю выходныя дадзеныя банкаўскай карткі, але мне, канешне, было б значна прасцей сустрэцца з вамі ўжывую, каб патлумачыць і паказаць тое, над чым я збіраюся работаць бліжэйшыя некалькі месяцаў, адказаць на ўсе вашыя пытанні і сумневы, а калі трэба будзе — пераканаць у вартасці гэтай справы. Альбо вы можаце мне напісаць на эмэйл: 25.02yauhen25.03.2023@gmail.com"  


Для тых, хто вырашыць усё–такі не сустракацца са мною, а проста пералічыць грошы на картку, мне параілі сайт з самай нізкай камісіяй і самым зручным сэрвісам: http://perevod.mtbank.by/

Дадзеныя карткі Яўгена Малікава:

БПС–Сбербанк. 5435 5310 3844 1844. Yauhen Malikau. Да 05.23 



Флагшток




«Не закрыты базовые человеческие потребности». Активист из Гомеля попал в лагерь для беженцев в Словакии и рассказал, что его не устраивает

| Асобы | 0

Активист из Гомеля Дмитрий Лукомский после четырех лет жизни в Украине переехал в Словакию, где подал заявление на международную защиту.