Гомельскі гісторык, кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Малікаў прапанаваў дзесяць варыянтаў больш разумнага выкарыстання бюджэтных сродкаў:
1. Адрэстаўраваць палац у Хальчы Веткаўскага раёна.
2. Адрэстаўраваць новы будынак для пераноса і пашырэння плошчаў філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі.
3. Адрэстаўраваць два будынкі на завулку Пушкіна.
4. Пачаць работы па стварэнні кварталаў гістарычай забудовы ў Гомелі і перанесці некалькі старых будынкаў у гэты квартал.
5. Стварыць ландшфтна-археалагічны парк "Шведская горка".
6. Пералічць грошы ў фонд барацьбы з каронавірусам.
7. Пабудаваць “Усходні абыход”.
8. Яшчэ на гэтыя грошы можна было б правесці сотні ўнікальных даследаванняў па гісторыі Гомеля, выдаць сотні ўнікальных кніг па гэтай тэматыцы і вывесці ўсю гістарычную навуку Гомельшчыны на ўзровнь Рэгіянальнай Акадэміі навук.
9. Нават на малую частку гэтых грошай можна было б адшукаць і ўвекавечыць памяць загінулых ахвяр і герояў у Навабеліцкім і Ляшчынскім лясах Гомеля.
10. На малую частку гэтых грошай можна было б правесці абследаванне ўсіх падземных камунікацый пад паркам Румянцавых і Паскевічаў і стварыць новы турыстычны маршрут у Гомелі — "Гомельскія падземныя хады".
Паверце, адбою ад турыстаў па такім маршруце, гадоў пяць не было б!
Флагшток