У Гомелі на плошчы Леніна можа з'явіцца 60-метровы флагшток. Дзяржаўныя органы адмаўляюцца раскрываць падрабязнасці праекта

| Будаўніцтва флагштока

На сайце электронных таргоў абвешчаны конкурс на выбар арганізацыі для праектавання аб'екта: «Благоустройство площади Ленина с установкой флагштока в г. Гомеле». На працы па праектаванні запланавана вылучыць суму ў межах 30 000 рублёў. Ніякіх дакументаў, якія б далі інфармацыю аб тым, як можа змяніцца галоўная плошча, на сайце няма. 





Прадстаўніца Ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Святлана Чарнышова, адказная за правядзенне тэндара, адмовілася паведаміць падрабязнасці праекта:

«Я не работаю с частными лицами! Я работаю только с подрядными организациям! Почему я должна вам что-то рассказывать? Позвоните в отдел строительства горисполкома!»

Святлана Чарнышова

Званок у аддзел будаўніцтва гарвыканкама таксама не даў выніку: 

«Я даже не знаю куда вам... Мы честно не знаем. Наберите, наверное, в УКС...»

адказалі ў прыёмнай

У аддзеле архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама таксама не змаглі нічога распавесці пра абвешчаны тэндар. 


Прыблізная візуалізацыя праекта


З нашых ананімных крыніц у гарвыканкаме стала вядома, што флагшток плануецца пабудаваць на плошчы Леніна на пляцоўцы каля Белтэлекаму. Мяркуецца, што высата флагштоку будзе дасягаць 60 метраў. Пацвердзіць гэтую інфармацыю ў мясцовых органах улады так і не атрымалася.

Пошукі старога Гомеля


Изготовителем гомельского флагштока оказалась фирма с необычным названием. Что о ней известно

| Будаўніцтва флагштока

ГорСАП объявил тендер на техническое обслуживание гомельского флагштока. Благодаря закупке мы узнали сколько стоит обслуживание «60 метров гордости» и кто является ее изготовителем

«Не стоит эту тему дергать». Главред газеты облисполкома ответил на вопросы известного блогера

| Будаўніцтва флагштока

Известный блогер из Октябрьского района Андрей Паук дозвонился на прямую линию к главному редактору газеты Гомельского облисполкома Гомельская праўда — Сергею Беспалому.