Амаль два месяцы без мужа. Як каронавірус раз’ядноўвае сем’і

| Горад | 0

Муж — у Нарвегіі. Родная сястра — у Вялікабрытаніі. Гамяльчанка Ганна Дзядуль адна з дачкой засталася ў Беларусі. З роднымі яе раздзяліла пандэмія каронавірусу.

Ганна Дзядуль (да шлюбу Скачкова) пазнаёмілася са сваім будучым мужам Яўгенам тры гады таму праз Інтэрнэт. Яўген нарадзіўся ў Літве. Мае літоўскае грамадзянства. А вось ягоныя бацькі паходзяць з Беларусі. У сакавіку 2019 года Ганна і Яўген узялі шлюб. “У нас быў у Вільні роспіс, вельмі прыгожая цырымонія”, — узгадвае Ганна Дзядуль. 


Муж Ганны — літоўскі грамадзянін, але працуе ў Нарвегіі будаўніком.

— Мы спрабавалі да пандэміі зрабіць нарвежскую картку (від на жыхарства) на пяць год. Паколькі мой муж скарыстаўся правам перасоўвання па Еўрапейскім Саюзе, то я, як ягоная жонка, маю права падаваць на адмысловую картку, каб паехаць таксама ў Нарвегію. Картка даецца на пяць год і дае мне права жыць і працаваць па месцы працы мужа. Але па нейкай прычыне ні мне, ні маёй дачцэ (дзіця ад першага шлюбу) гэтую картку не далі. Муж не прадаставіў нейкі дакумент, якога не было ў прадстаўленым пераліку. — Тлумачыць Ганна Дзядуль.

Цэлы год Ганна і Яўген жылі паміж дзвюма краінамі. Нават паміж трыма. Раз на два тыдні Яўген прыязджаў у Вільню з Нарвегіі. А раз на месяц ездзіў у Гомель да Ганны. Ці Ганна ездзіла да яго ў Літву. 

— Мы хацелі атабарыцца ў Нарвегіі. Спачатку мы планавалі, што мая маці прыглядзіць за маёй дачкой. А я б паехала да мужа ў Навергію, каб мы вырашылі там пытанні з жытлом, бо там да сем’яў з дзецьмі жорсткія патрабаванні: у дзіця павінны быць свой пакой. Складана там і з садкамі, і са школамі для замежнікаў. Таму мы думалі спачатку, што нейкі час мая маці пасядзела б з дачкой.

Але маці Ганны раптоўна не стала. І сям’я вырашыла атабарыцца ў Вільні. Яны прыглядзелі для дачкі Ганны школу, куды б яна пайшла ў першы клас. Акурат увесну Ганна мусіла ехаць, каб падаваць дакументы на від жыхарства ў Літве.

— Каля дома Яўгена добрая школа. Я думала, што мая дачка ў верасні пойдзе туды ў першы клас. А я буду паступова працу шукаць. Каб сям’я была паўнавартаснай, каб мы жылі, нарэшце, разам.


Аднак лёс распарадзіўся інакш. Яўген мусіў прыехаць у Беларусь, як толькі Ганна запішацца ў міграцыйную службу. Аднак у Ганны паўсталі праблемы са здароўем, ёй давялося пакласціся ў бальніцу. І акурат у гэтым момант краіны, якія мяжуюць з Беларуссю, пачалі закрываць межы і ўвадзіць каранцінныя меры.

— Я нікуды не запісалася, паколькі ўжо нічога не працавала. Да таго ж у мяне скончылася віза, трэба адкрываць новую. Цяпер і візавы цэнтр не працуе. 


Муж Ганны цяпер знаходзіцца ў Нарвегіі. Вяртацца ў Літву ён не можа, бо страціць працу. Ён пакуль што набыў квіткі ў Вільню на май. Папярэдне Яўген меў квіткі на красавік. Але паколькі Літва не адкрыла межы, яму не было сэнсу туды ехаць.

Апошні раз сям’я Дзядуль бачылася 9 сакавіка. Тады Яўген наведваў Ганну ў Мінску. Цяпер муж з жонкай маюць стасункі толькі праз тэлефон.

— Нашае жыццё праходзіць цяпер у WhatsApp і Telegram. Гэта проста жах. Настрой, канешне, не вельмі. І ў яго таксама. Сядзіць там адзін, працуе. Але да сям’і хочацца. Усе ягоныя сямейныя сябры-літоўцы, якія працавалі разам з ім у Нарвегіі, з’ехалі ў Літву да сваіх сем’яў. Але яны дома сядзяць з роднымі. Але працы ў Літве ў іх няма. Мае манета і той бок, і гэты: альбо ты працуеш, альбо дома з сям’ёй сядзіш.

Ганна мяркуе, што ўбачыць яна свайго мужа няхутка. Калі не будзе рэзкага скачка захворванняў, то жыхары Літвы, Латвіі і Эстоніі змогуць перамяшчацца пра краінах Прыбалтыкі толькі ў чэрвені. Дакладная дата адкрыцця мяжы Літвой для неграмадзян Еўрасаюзу невядомая. 


Аднак Ганна праз каронавірус засталася адарваная не толькі ад мужа, але і ад роднай сястры, якая жыве са сваёй сям’ёй у Вялікабрытаніі.

— Мы думалі з ёй у красавіку ехаць у Італію, нават квіткі набылі. Думалі, сустрэнемся, павандруем, яе дзень народзінаў адзначым. Але, ясная справа, мы не сустрэліся. Калі мы ўбачымся, не вядома. Звычайна яна ў гэты час набывае квіткі ў Беларусь. Але цяпер, па зразумелых прычынах, яна гэта не можа зрабіць.

У Ганны ў Гомелі толькі тата і дачка. Больш родных у горадзе няма.

— Сядзім, “кукуем”. Усё так не зразумела. Абстаноўка нейкая жудасная. У будучыню гляджу без упэўненасці. Сястра ў любым выпадку паспрабуе прыляцець сюды ўлетку, калі Вялікабрытанія межы адкрые. Жэня таксама ўзяў квіткі. Але як там яно будзе, ці атрымаецца. Не ведаю. Насамрэч сітуацыя вельмі сумная, калі няма нікога побач.

Сваю дачку Ганна збіраецца пакуль што аддаваць у першы клас у Гомелі.

— Прынамсі, пакуль. Бо дакументы ў нас не аформленыя. У літоўскую школу без дакументаў наўрад ці возьмуць. Я ж і думала ўсімі дакументамі займацца з красавіка па верасень. Але цяпер гэта ўсё пасунулася на няпэўны час.


Юлія Сівец
Флагшток

В Гомеле перекрывают дорожное движение на улицах города для рекламы проекта с сомнительной репутацией

| Горад | 0

Дрифт на фоне Гомельского облисполкома. Кадр из промо-видео

На улицах Гомеля будут снимать автопилотируемую дрифт-машину. Чиновники сообщают, что проект повысит IT-репутацию страны. Но на самом деле все может быть с точностью до наоборот.