«Стэрыльны і мёртвы» роспіс Ракасоўскага ацаніў аўтар стрыт-арт праекту Urban Myths

| Горад

Флагшток працягвае дыскусію наконт роспісу з выявай маршала Ракасоўскага, які нядаўна з'явіўся на тарцы панэльнага дому ў Новай Беліцы. Раней на гэтую тэму выказаўся кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Малікаў, які звязаў мурал са з'яўленнем музея беларускай шляхты. Выказаў сваё меркаванне і жыхар дому з роспісам: яго абурыла тое, што з жыхарамі-ўласнікамі не ўзгаднілі мілітарыстычную выяву.  

Каб зразумець, якім атрымаўся роспіс з эстэтычнай кропкі гледжання, Флагшток звярнуўся да Алега Ларычава — куратара стрыт-арт праекту Urban Myths. У 2013 годзе ён арганізаваў фестываль вулічнага мастацтва Маст Акт — Мас Арт у Чыгуначным раёне Гомеля.




Па якасці выканання і мастацкай каштоўнасці — гэта ўзровень «Масква—Мінск». Мяркую, для заказчыка было б больш танна надрукаваць і павесіць банер. Там бы хоць была дакладна перанесеная фатаграфія.


Мурал "Масква—Мінск" у Мінску (euroradio.fm)

Гэты роспіс не мае дачынення да мастацтва. Няякасны перанос на вялікі маштаб чужога фота. Цалкам стэрыльны і мёртвы. Як помнікі Леніну ў гарадах СССР — роспіс не выклікае ніякіх думак і эмоцый.



Пры гэтым роспіс нельга лічыць нават працягам традыцыі савецкага манументалізму. Бо там, прынамсі, мастакі тое рабілі, а не маляры.



Можна адзначыць, што адукацыі мастацкай у маляроў, напэўна, няма. Яны проста змалёўваюць без разумення анатоміі і тэорыі света-цені. Гэтая з'ява па ўсім СНД набірае абароты. Не ведаю, што з гэтым рабіць.


Флагшток

«Как по наждачной бумаге». Гомельчане массово критикуют «пластиковый» каток вокруг главной елки

| Горад | 0

В соцсетях появились сотни отзывов о катке, в которых утверждают, что на нем невозможно кататься из-за плохого качества искусственного льда, который называют пластиковым.