Незаконныя дзверы ў "Старым універмагу" давядзецца дэмантаваць

| Горад

Міністэрства культуры абавязвае гомельскі гарвыканкам пакараць уласнікаў “Старога ўнівермагу”, якія без узгадненняў усталявалі пластыкавыя дзверы на галоўным уваходзе гістарычнага будынка. Незаконныя дзверы давядзецца дэмантаваць і выплаціць штраф.

  

Фота: "Пошукі старога Гомеля"

У лістападзе гэтага году краязнаўцы з суполкі “Пошукі старога Гомеля” заўважылі, што замест драўляных дзвярэй, якія больш–менш нагадвалі аўтэнтычны партал узору 1950-х гг., на ўваходзе былі ўсталяваныя дадатковыя дзверы з ПВХ і зашклёныя блакітным люстэркавым шклом. Занепакоеныя відавочным парушэннем ахоўнага заканадаўства грамадзяне звярнуліся ў Міністэрства культуры. Адказныя спецыялісты пацвердзілі здагадку краязнаўцаў адносна таго, што працы па змяненні архітэктурнага аблічча будынка праводзіліся без належнага ўзгаднення і з парушэннямі.  



Фота: "Пошукі старога Гомеля"

Міністэрства культуры ў адказе аўтару зварота Аляксею Дужаму зазначыла, што патрабуе ад Гомельскага гарвыканкама прыцягнуць уласнікаў будынка да адказнасці, а неадпаведную канструкцыю дэмантаваць. 



Фота: "Пошукі старога Гомеля"


У заканадаўстве Беларусі (артыкул 19.3 КоАП РБ) прадугледжаны штраф да 500 базавых велічыняў у дачыненні да асобаў, якія парушылі парадак ці ўмовы выканання работ на будынках са статусам гісторыка–культурнай каштоўнасці. 


Флагшток