Памылак стала меней. Як змянілася мемарыяльная шыльда, у якой ідэолагі зрабілі больш за 13 памылак

| Горад

Гомельскія ідэолагі выправілі большасць памылак на мемарыяльнай шыльдзе, якая прысвечана агітплакату «Раздавім фашысцкую гадзіну!». Але пры гэтым не справіліся з беларускамоўнай раскладкай.



У верасні 2021 года чыноўнікі ад ідэалогіі адкрылі мемарыяльную дошку на сцяне былой фабрыкі «Палесдрук», прысвечаную 80-годдзю з дня выхаду ў Гомелі вядомага агітплакату «Раздавім фашысцкую гадзіну!».

Тады выканаўцы дошкі паставілі рэкорд па колькасці памылак у вёрстцы тэксту: выпадковыя прабелы, адсутнасць прабелаў паміж ініцыяламі, лічба «3» замест літары «З» у пачатку. Літары «ў» не аказалася ў раскладцы наборшчыка тэксту, яе дыякрытычны знак зверху надрапалі ўручную.

У новай версіі мемарыяльнай шыльды з тым жа самым тэкстам у наборшчыка зноў не аказалася беларускай раскладкі на кампутары. Цяпер замест літары «ў» у тэксце «у́» са знакам націску.

З улікам таго, што наборшчык тэксту выправіў ранейшыя памылкі, звязаныя з пунктуацыяй і расстаноўкай прабелаў, у другім варыянце шыльды засталося толькі шэсць граматычных памылак – па колькасці «у» нескладовых.х.

Флагток

«Как по наждачной бумаге». Гомельчане массово критикуют «пластиковый» каток вокруг главной елки

| Горад | 0

В соцсетях появились сотни отзывов о катке, в которых утверждают, что на нем невозможно кататься из-за плохого качества искусственного льда, который называют пластиковым.