«Робяць усё наадварот». Як вырашаць праблемы ад змены клімату, якая прыносіць разбуральныя буры, адказаў эколаг

| Горад | 0

Змена клімату прыносіць разбуральныя буры на Гомельшчыне, наступствы апошняй з якіх не могуць ліквідаваць ужо трэція суткі. Што рабіць, каб мінімізаваць наступствы глабальнага пацяплення і ці можа гэта станоўча адбіцца на эканоміцы — пракаментаваў Флагштоку эколаг Зміцер Янкоў.



Псеўдапальмы ў кадках замест дрэваў у цэнтры Гомеля. Фота: газета «Гомельские ведомости»


«Нельга сказаць, што да часоў, калі змены клімату сталі відавочнымі, такіх з'яў не было. Але дакладна, што зараз яны здараюцца ўсё часцей. Змяняецца рэжым выпадзення ападкаў, то бок калі раней дажджы выпадалі больш менш раўнамерна, то сёння мы перажываем працяглыя засухі, а потым атрымліваем залевы з месячным нормамі. І чым далей, тым больш яскрава гэта будзе назірацца», — гаворыць эксперт.


Ён упэўнены, што ўладам неабходна перагледзець сваё кіраванне зялёнай інфраструктурай і ліўневымі водамі ў гарадах:

«У Кітаі, напрыклад, зараз актыўна распрацоўваецца канцэпцыя "губчатых" гарадоў, мэтай якой з'яўляецца захаванне як мага большай колькасці дажджавых вод у горадзе для выкарыстання. Гэта і стварэнне дажджавых садоў, і дадатковыя падземныя рэзервуары, ваду з якіх выкарыстоўваюць для паліву гарадской расліннасці, і збор ападкаў для тэхнічных патрэбаў асобнымі будынкамі».


Для пачатку патрэбна стварыць працоўныя групы з рознапрофільнымі спецыялістамі і вызначыць слабыя месцы ў горадзе, каб наступствы чарговай стыхіі не сталі нечаканасцю, раіць Зміцер Янкоў.

Паводле яго, размовы пра тое, што глабальнае пацяпленне прынясе выгаду — наратыў, які звычайна чуецца ад расіян:

«Нібыта змена клімату спрыяльна паўплывае на расейскую гаспадарку, вызваляцца з-пад вечнай мерзлаты вялікія плошчы, якія стануць прыдатнымі для сельскай гаспадаркі і больш камфортнага жыцця. Аднак ніхто не падлічвае страты, якія панясе краіна, калі пры адступленні вечнай мерзлаты пойдуць пад зямлю цэлыя гарады».

Эколаг падкрэслівае, што мы жывем на адной планеце, і калі на гэтай планеце пачнецца кліматычнай катастрофа, немагчыма будзе абмежавацца ў сваім асобным раі:

«Таму такія меркаванні не толькі памылковыя, але і вельмі небяспечныя, бо звычайныя людзі і тыя, хто прымае рашэнні, перастаюць клапаціцца аб праблеме змены клімату і толькі хутчэй яе набліжаюць».

Як адзначае эксперт, у Беларусі чуць пра спрыяльнасць змены клімату зусім дзіўна:

«Усё часцей беларусы выпрабоўваюць на сабе хвалі спякоты, церпяць ад пылавых бур і анамальных залеў. На поўдні краіны сур'ёзна паўстала пагроза апустэчвання глебы. Пры гэтым ўлады заплюшчваюць вочы і зусім нічога не робяць ў напрамку адаптацыі гарадоў да гэтых наступстваў».



Зміцур Янкоў

А тут нічога выдумляць не трэба, лічыць эколаг:

«Усё ўжо прыдумана, там дзе думаюць, і зроблена, дзе робяць. Зялёная інфраструктура гарадоў — ратуе гарады ад наступстваў змены клімату. Гэта аксіёма, даўно зразумелая разумным. Але ў нас робяць ўсё наадварот: піляць дрэвы на цэнтральных вуліцах, у спальных мікрараёнах людзі дзясяткамі гадоў жывуць, як ў пустэчы сярод пяскоў і пылу. У адміністрацыі няма нават асобнага органа, які б стратэгічна займаўся азеляненнем».

Эксперт падкрэслівае, што водны менеджмент цяпер горшы нават чым той, што быў у савецкі час:

«Затапіла падчас залевы зноў у чарговы раз адны і тыя ж вуліцы ў Гомелі. Ну, нічога. Звыкліся. Ўсё як заўсёды».

Мясцовыя ўлады захоўваць сваю ранейшую тактыку, каментуе эколаг: замоўчваць праблемы, не заўважаць і не вырашаць іх.

«Как по наждачной бумаге». Гомельчане массово критикуют «пластиковый» каток вокруг главной елки

| Горад | 0

В соцсетях появились сотни отзывов о катке, в которых утверждают, что на нем невозможно кататься из-за плохого качества искусственного льда, который называют пластиковым.