У Гомелі новы старшыня гарвыканкама ўвёў павіннасць для работнікаў дзяржсектара і хоча зрабіць з яго брэнд Гомеля

| Горад

З ініцыятывы новапрызначанага кіраўніка Гомельскага гарвыканкама Уладзіміра Прывалава ў Гомелі ўведзены новы абавязак для дзяржсектару. Цяпер рабочы персанал замест дворнікаў прыбірае тэрыторыю, дзе працуюць, і прылеглую тэрыторыю.  Гэтая павіннасць таксама тычыцца работнікаў здравааховы, культуры, прамысловасці і транспарту, а таксама навучэнцаў устаноў адукацыі.

Такія працы Прывалаў назваў «Чысты чацвер» і цяпер хоча зрабіць іх гомельскім брэндам. 

Як праходзіць «Чысты чацвер» можна пабачыць у фотасправаздачах ідэолагаў, якія яны выкладаюць ў Тг-каналах раённых адміністрацый і мясцовых прадпрыемстваў.





Гэта не салдаты, гэта кулінаркі з «Камбіната школьнага харчавання»



Санітаркі гомельскай псіхлякарні



Культоргі Цэнтра інклюзіўнай культуры


Газаўшчыкі Гомельаблгазу падмятаюць газоны



Медыкаў з тубдыспансэра адправілі прыбіраць смецце ў лесе ў сваім спецадзенні. Пацыенты, напэўна, і не заўважаць 



Падобна, што праца дворнікамі выклікае радасць у работніц прадпрыемства-банкрота «Гомельшпалеры». Ці ўсмешкі на тварах не зусім шчырыя?



Кіраўніцтва Заводу пускавых рухавікоў можа адправіць цэлы цэх прыбіраць гарадскі сквер — на прадпрыемстве працы зусім не шмат



Разбіты асфальт туббальніцы адправілі месці санітарак



З дапамогай звычайнага веніка прадавачка гастранома сеткі «Алеся» можа прыбраць дарогу! 
А калі адбудзецца раптам наезд на такога «дворніка», то траўма будзе «не производственной»



У чацвёртым аўтапарку аднаго работніка паставілі прыбіраць агромны гараж з лужынамі



Такія новыя кампетэнцыі Аўтамеханічнага каледжа



Навошта ў школе дворнік, калі заўсёды можна зняць з заняткаў школьнікаў для чысткі школьнага двара?


Навошта гораду ўтрымліваць камунальнікаў, калі настаўнікаў сярэдняй школы № 59 можна адправіць прыбіраць лес?



А навучэнцаў Транспартнага каледжа прыбіраць узбочыны гарадскіх вуліц?



Каб стварыць добрае ўражанне ад новага кіраўніка, сотні людзей кожны тыдзень выконваюць чужую нізкакваліфікаваную працу. Зразумела, сваю працу цяпер яны робяць горш.


«Как по наждачной бумаге». Гомельчане массово критикуют «пластиковый» каток вокруг главной елки

| Горад | 0

В соцсетях появились сотни отзывов о катке, в которых утверждают, что на нем невозможно кататься из-за плохого качества искусственного льда, который называют пластиковым.