Менскі райвыканкам па ініцыятыве менскай раённай пракуратуры ліквідаваў сацыяльна-культурную ўстанову развіцця беларускай мовы і культуры «Мова Нанова».
«За некалькі гадоў існавання гомельскіх курсаў «Мова Нанова» праз нашыя заняткі прайшлі сотні, калі не тысячы, слухачоў. Мы ладзілі імпрэзы на агульнагарадскім узроўні, арганізоўвалі сапраўдныя святы беларускай мовы і дапамагалі актыўнай моладзі. Нам не сорамна за сваю дзейнасць. Мы ганарымся тым, што працавалі ў адной камандзе з дзясяткамі таленавітых калегаў з іншых гарадоў.
Выказваем захапленне імпэтам і працаздольнасцю заснавальнікаў курсаў Глеба Лабадзенкi і Aлесi Лiтвiноўскай, з якімі, перакананыя, яшчэ зробім многа добрых справаў на карысць Беларусі.
Жыве "Мова Нанова"!», — пракаментаваў кiраўнiк гомельскай фiлii курсаў «Мова Нанова» Мiкола Бянько.
Фармальнай прычынай закрыцця стала тое, што пракуратура на сайце курсаў www.movananova.by знайшла «нестатутную дзейнасць у выглядзе відэа з незарэгістраванай сімволікай і лагатыпам канала Белсат».
Кiраўнiцтву ўстановы Глебу Лабадзенку пра гэта паведамілі постфактум, не даўшы магчымасцi выправіць парушэнні і выказаць свае аргументы. Аспрэчваць ліквідацыю ў сённяшнiх умовах яны лічаць непатрэбным i не планууць.
Флагшток