У Гомельскай бальніцы хуткай медычнай дапамогі прайшоў конкурс на лепшую клумбу. Гэтае спаборніцтва праводзіцца штогод дзеля добраўпарадкавання тэрыторыі бальніцы. На працягу года над сваімі клумбамі працавалі ўсе аддзяленні Першасавецкай. Вынік аказаўся не надта эстэтычным.
Медыкі вымушаныя былі працаваць з самымі таннымі ці наагул дармавымі матэрыяламі. Адсюль шырокае ўжыванне разрэзаных і пафарбаваных пластыкавых бутэлек і гумавых пакрышак. У добраўпарадкаванні таксама ўжываліся будаўнічыя цэментныя блокі, пянькі, палеты і разнастайныя пластыкавыя гаршкі. Уся гэтая творчасць, на фоне рэшткаў капітальнага добраўпарадкавання 1950-х гадоў, выглядае аляпавата і не грунтоўна. Выкарыстанне азелянення таксама нельга назваць удалым – цяжка зразумець, якія расліны на клумбах выконваюць ролю акцэнту, а што з'яўляецца фонам. Пра стылістычнае адзінства праектаў добраўпарадкавання казаць немагчыма.
* Агратрэшам у Беларусі называюць аматарскі падыход да мастацкага афармлення, заснаваны на кідкіх кампазіцыйных і каляровых рашэннях з выкарыстаннем самых танных матэрыялаў.
Фота: Бальніца хуткай медыцынскай дапамогі

Сяргей Ляпін
Флагшток