Звычайна мы глядзім на горад часоў СССР праз аб'ектывы фотамайстроў, для якіх гэта было асноўнай крыніцай заробку. Здымаць штосьці непараднае, неэстэтычнае, правакацыйнае для іх не мела ніякага сэнсу — такі здымак проста не надрукавала б ніводная газета, такое фота не ўзялі б і на выставу. Гэты від мастацтва знаходзіўся пад кантролем цэнзараў і органаў.
Паштоўкі з набору «Гомель», выдавецтва «Беларусь», 1985 год
Таму нашыя ўяўленні пра Гомель васьмідзесятых гадоў фармуюцца праз каляровыя серыі гомельскіх паштовак і турыстычныя выданні. На іх — шэраг адных і тых жа буйных архітэктурных помнікаў. Але сапраўднага гарадскога жыцця там вы не пабачыце.
Вулічны продаж замарожанай рыбы з бочак каля магазіна «Бярозка» на Перамозе
Тым больш каштоўнымі сёння з'яўляюцца здымкі фатографаў, якія здымалі для сябе. Яны нясуць шмат інфармацыі пра людзей і іх побыт, звычкі, стыль у адзенні, сакавітыя дэталі вулічнага жыцця.
Сяргей Зіноўеў — ураджэнец Сыктыўкара (Рэспубліка Комі, Расійская Федэрацыя) прыехаў у Гомель на юбілей фотаклубу Палессе. За адзін дзень Сяргей прайшоўся цэнтральнымі вуліцамі Гомеля. У кадры: Рагачоўская, вуліца Перамогі, пр-кт Леніна, Новы Універмаг, Прывакзальная плошча, парк, Новая Беліца.
Праспект Леніна, на заднім плане жылы дом са знакамітай крамай "Рыба". На ім адзначыліся прыхільнікі нямецкага рок-гурту Alphaville і фанаты футбольнага клубу Дынама
Гэтая серыя зробленая ў адзін дзень у пачатку красавіка 1986 года. Савецкі Саюз — яшчэ аўтарытарная дзяржава. Міхаіл Гарбачоў ужо год як з'яўляецца кіраўніком СССР. У мінулым 1985 годзе распачата антыалкагольная кампанія. Да катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі застаецца некалькі тыдняў. Таварны дэфіцыт з'явіцца з наступнага 1987 года. Вайна ў Афганістане будзе цягнуцца яшчэ тры гады. Ніколі яшчэ савецкія грамадзяне не жылі так заможна, як у 1986 годзе. Савецкая дзяржава адлічвае апошнія гады свайго існавання.
Прыпынак на вуліцы Перамога каля Інстытуту інжынераў чыгуначнага транспарту (сёння БелДУТ)
Вуліцы Гомеля 1986 года здзіўляюць шматлюднасцю (насельніцтва Гомеля набліжаецца да 500 000 чалавек), чэргамі, адсутнасцю аўтатранспарту (прыватны аўтамабіль застаецца раскошай) і вялікімі дрэвамі ўздоўж вуліц. Сучаснага гомельца такі горад здзівіў бы кепскім добраўпарадкаваннем і неахайнымі фасадамі.
Вулічны продаж яблык на вул. Савецкай каля будынку лазні (прыпынак Цырк)
Узгадвае Сяргей Зіноўеў:
«Какой-то заметной разницы между городами РСФСР и Гомелем я не заметил. Везде шла в общем примерно одна жизнь. Если посмотреть мои фото Сыктывкара тех времен, то они мало чем отличаются от Гомеля. При этом город какого-то отрицательного впечатления не оставил».
Вуліца Ільіча (на заднім плане дом № 57)
Шэраг крамаў на вуліцы Севастопальскай: «Камісійная», «Запраўка сіфонаў», «Піва і воды». Каля апошняй крамы характэрны для часоў барацьбы з п'янствам мужчынскі натоўп. Сёння гэтае месца моцна змянілася: крамы былі знесеныя, інтэрнат перабудаваны. На месцы засталася толькі панэльная «свечка»
Тралейбусны прыпынак на вул. Рагачоўскай (Новы Ўнівермаг за спіной фатографа)
«А когда зашел в книжный, там просто шикарные издания лежали. Купил тогда у вас в книжном магазине две книги немецких художников, у нас ничего подобного тогда в продажу не поступало».
Чарга ў кіёск па латарэйныя білеты каля кінатэатра Спартак
Мужчына ў парку перад палацам (рачны бок)
«Я не столько снимал Гомель, сколько людей. Вот я смотрю люди стоят как-то интересно, что-то сложилось в их расположении. Я их снимаю. Есть ли за ними достопримечательность, меня мало интересовало».
Жанчыны штурхаюць платформу са скрынямі. Хутчэй за ўсё гэта згорнуты гандлёвы пункт па продажы гародніны (перакрыжаванне вул. Перамогі і вул. Кірава)
«Можно сказать, что это жанровое фото, но вообще основной мотив был не в том, чтобы поймать какой-то интересный момент. А в том, чтобы передать маленькие нюансы: кто во что одет, какие кофточки, какие авоськи, какие коляски. Какая манера одеваться, держаться. Чтобы это было не в музее старинных костюмов, а на фото живьём. Это такое бытописание».
Прывакзальная плошча, на заднім плане пачатак вул. Перамога
Вуліца Курчатава (з правага боку аўтавакзал)
«У меня были разные приёмы съёмки. В Гомеле я снимал на маленький фотоаппаратик. Тогда это был ФЭД Микрон 2 или Yashica. Съемка в Гомеле сделана в технике наблюдения, "невторжение" в жизнь горожан. Люди в кадре смотрят на меня, но они не очень-то понимают и не очень-то видят, что их снимают».
Вуліца Перамогі і ўваход у прадуктовую «Бярозку»
Бацька з двума малымі ля цырульні на вуглу вул. Рагачоўскай і Савецкай
Ранішняя Прывакзальная плошча (прыгараднага вакзалу яшчэ няма)
Гамельчукі на фоне вітрыны Новага Універмагу
Сяргей гаворыць, што ніколі не ведае, ці будзе каштаваць ягоны здымак, дастаўленых чалавеку турбаванняў ад нечаканай здымкі. Але і праверыць, ці меў ён рацыю, без здымка немагчыма.
Гандлярка вулічнага кіёска па вуліцы Савецкай (паміж дамамі № 2 і № 4)
«Я не помню какого-то восхищения моими фотографиями в гомельском фотоклубе. Тогда меня еще поразило, что на стенах развешаны не фотографии, а грамоты и дипломы».
Пачатак чаргі на перакрыжаванні вул. Рагачоўскай і Савецкай
Гомельцы чакаюць грамадскі транспарт каля дзіцячай крамы
(прыпынак «Вуліца Карповіча» на праспекце Леніна)
Чарга на фоне магазіна «Космас» (перакрыжаванне вул. Сялянскай і пр-кта Леніна)
Вулічны інтэр'ер Гомеля 1986 года дапаўняюць ужо забытыя дэталі: апараты разліву газаванай вады, таксафоны, кропкі па продажу гародніны і садавіны.
Справаздачная выстава фотаклубу «Палессе» у будынку Палітасветы на вуліцы Ланге (сёння АКЦ)
Ці хацелі б апынуцца ў савецкім Гомелі эпохі развітага сацыялізму?
Сяргей Ляпін і Пошукі старога Гомеля адмыслова для Флагшток