Краеведческая группа «Пошукі старога Гомеля» раскритиковала проект православной часовни, которую Русская православная церковь планирует возвести в районе перекрестка улиц Советская и Кирова.
Краеведы пишут:
На перакрыжаванні вуліц Савецкай і Кірава прыход Петрапаўласкага сабора хоча пабудаваць капліцу (часоўню). Сакратар Гомельскай епархіі Георгій Алампіеў паведаміў, што на галоўнай плошчы Гомеля ў 1888 годзе знаходзілася капліца-помнік у гонар святога благавернага князя Аляксандра Неўскага (!), якая была ўзведзеная ў гонар адмены прыгоннага права. Таксама сакратар паведаміў, што новы культавы аб'ект плануецца ўзвесці «па праекту той самай капліцы».
У капліцы, са словаў сакратара епархіі, плануецца ўсталяваць фарфоравы кіёт з іконай Аляксандара Неўскага, а над уваходам, замест надпіса «Цару-вызваліцелю», зрабіць надпіс «Воіну-вызваліцелю». Таксама ў капліцы плануецца ўсталяваць калумбарый для захоўвання капсулаў з зямлёю з месцаў бітваў Гомельскай вобласці з подпісамі пад браніраваным шклом.
Але капліца на галоўнай плошчы Гомеля была прысвечана памяці забітага народавольцамі цара Аляксандра ІІ Вызваліцеля (імаверна яна была асвечана ў імя князя Аляксандра Неўскага). Царква свядома ці несвядома ўзяла культавы аб'ект, які быў першапачаткова прысвечаны забітаму цару і выкарыстала яго дзеля новай мілітарысцкай тэматыкі пад 75-годдзе сканчэння вайны.
Гістарычная драўляная царква Аляксанда Неўскага знаходзілася перад райвыканкамам у Новой Беліцы, сёння імя гэтага святога носіць новапабудаваная царква ў стылі архітэктуры старажытнага Ноўгарада на возеры на вул. Ілліча.
З архітэктурай аб'екта, якую павінны ўзвесці «па праекту той самай капліцы», усё вельмі кепска. Мы не чакалі такога няякаснага архітэктурнага праекту. Капліца мае шырачэзныя выпускі даху, сам дах пакрыты не характэрнай чарапіцай у выглядзе чашуі. Нязграбным дахам пабудова нагадвае традыцыйныя ўсходнія альтанкі. Складаную арку, якая пераразае дах, невядомы аўтар не змог паўтарыць нават у 3д мадэлі.
Ці варта далей паглыбляцца ў аналіз русту, паяскоў і філёнак? Напэўна, не. Аўтар праекту ніколі не займаўся гістарычнай архітэктурай. З улікам таго, што сёння вядомы шэраг фотаграфічных крыніц капліцы ў гонар Аляксандра-Вызваліцеля, таксама вядомы і дэталёвыя архітэктурныя чарцяжы гэтага аб'екту. Такая адбудова выглядае непрымальнай. Гэта і не гістарычная архітэктура і не сучасная. Гэта практыкаванні архітэктара-першакурсніка.
Грамадскае абмеркаванне будзе праходзіць з 25 чэрвеня па 19 ліпеня ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна (мы пазней яшчэ нагадаем). Мы заклікаем прагаласаваць супраць гэтага праекту па наступных прычынах:
- Праект капліцы з'яўляецца нізкаякаснай карыкатурай на свой гістарычны правобраз. Архітэктар не змог вытрымаць ні прапорцыі, ні архітэктурныя дэталі, ні матэрыялы.
- Не варта адбудоўваць гістарычны аб'ект не на сваім месцы. Аднаўленню Аляксандраўскай капліцы на плошчы Леніна сёння нічога не замінае.
Флагшток