Сёння пад Гомелем пасля двух гадовай рэканструкцыі прайшло адкрыццё адноўленай Партызанскай Крынічкі. Флагшток знайшоў старую стужку, дзе зафіксаваная сустрэча партызанаў каля таго ж самага помніка 50 год таму назад і параўналі, як змянілася мерапрыемства.
Адсканаваўшы чорна белую стужку, мы пабачылі сціплую сустрэчу жывых сведкаў Другой сусветнай. Старыя фотаздымкі былі зробленыя гомельскім фатографам Сямёнам Хейфецэм падчас штогадовай жнівеньскай сустрэчы ў першай палове 1970-х гадоў. Больш дакладную дату высветліць не атрымалася.
На фотаздыздымках сціпла апранутыя людзі з узнагародамі. Частка з іх — удзельнікі партызанскага атраду, які месціўся пад Гомелем у 1941–1943 гадах. Некаторыя людзі са статуснымі ардэнамі і медалямі. У іншых, ваенныя ўзнагароды разбаўленыя юбілейнымі ці трудавымі медалямі.
![](/article/22/980eb84a/image62fd0cecb3380lg.jpeg)
![](/article/22/980eb84a/image62fd0cf4f2d28lg.jpeg)
![](/article/22/980eb84a/image62fd0d05e183flg.jpeg)
![](/article/22/980eb84a/image62fd2b772f313lg.jpeg)
![](/article/22/980eb84a/image62fd1f1f58e23lg.jpeg)
![](/article/22/980eb84a/image62fd1fdf49f22lg.jpeg)
![](/article/22/980eb84a/image62fd2000784aflg.jpeg)
![](/article/22/980eb84a/image62fd220b60c7dlg.jpeg)
Праз паўстагоддзе ўсё змянілася. Дзеючыя ўлады пабачылі ў вайсковых святах повад для сваёй легітымацыі. У выніку мерапрыемствы згубілі першапачатковы сэнс дзён памяці і зрабілі іх падобнымі на карнавал з ваяўнічай рыторыкай «можам паўтарыць».
У працэсе двухгадовай рэканструкцыі комплексу «Партызанская Крынічка» было выдаткавана каля 2 мільёнаў долараў, каля помніка з'явіўся комплекс бетонных зямлянак і акопаў для правядзення рэканструкцый. Дзеля пошукаў сродкаў на будоўлю абвяшчаліся прымусовыя суботнікі, прыцягваўся труд непаўнагадовых і асуджаных.
Асобнай ганебнай старонкай найноўшай гісторыі стала сумяшчэнне ў адзіным комплексе тэмаў партызанскага лагера і «генацыду беларускага народа». Побач з партызанскай стаянкай пракуратура выявіла шматлікія масавыя пахаванні растраляных грамадзян. Падладжваючыся пад палітычную кан'юнктуру, улады абвесцілі загінулых ахвярамі нацыстаў. Агульнавядомы факт аб растрэлах у гэтым месцы грамадзян органамі НКВД ў другой палове 1930-х гадоў чыноўнікі праігнаравалі.
![](/article/22/980eb84a/image62fd2a3fa10fblg.jpeg)
![](/article/22/980eb84a/image62fd295342b32lg.jpeg)
![](/article/22/980eb84a/image62fd2a0c69c73lg.jpeg)
![](/article/22/980eb84a/image62fd297985635lg.jpeg)
![](/article/22/980eb84a/image62fd29890b3cblg.jpeg)