Краязнаўцы знайшлі ўнікальныя фота пабудовы маста праз Сож

| Гісторыя

Краязнаўцы з гомельскага гістарычнага пабліка «Пошукі старога Гомеля» знайшлі фотаздымкі будоўлі маста праз Сож. Здымкі з электроннага архіву Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбургу. У апісанні файла паметка з пытальнікам: «1880-я гады?» 



Пабудова драўлянага маста праз Сож (канец 19 ст.)

Краязнаўцы задаліся пытаннем, ці сапраўды гэтыя фотаздымкі настолькі старыя? Каб адказаць на пытанне, паглыбіліся ў гісторыю мостабудавання Гомеля.

Першы вядомы мост праз Сож знаходзіўся з даўніх часоў пад Замкам і меў зручную сувязь з горадам праз Кіеўскі (ці Саборны) схіл. Ён быў зафіксаваны ў кнізе 1882 года «Опыт апісання Магілёўскай губерні». Там ён пазначаны як драўляны мост даўжынёй 240 сажаняў і шырынёй 6 (каб уявіць памеры ў метрах памнажайце на 2). Але ж на фота мост паміж Гомелем і Новай Беліцай, які знаходзіўся на месцы сённяшняга старога металічнага маста.

Паштоўка з выявай драўлянага маста (пачатак 20 ст.)

Адмысловец рачнога транспарту Сяргея Астаповіча патлумачыў, што старыя драўляныя масты ў верхнім Падняпроўі стваралі мноства праблемаў. Падчас вяснавога палаводдзя пад нізкімі мастамі ўскладнялася ці наогул спынялася паравое суднаходства.

«Калі глядзець на апісанне канструкцыі ў даведніку "Сведения о мостах на водных путях Российской империи", масты пад нумарамі 333, 334 і 335 усе знаходзяцца на 92 вярсце ад усцця Сажа. Жалезныя на каменных быках — належылі Лібава-Роменскай чыгунцы. А вось "драўляны падкосна-арачны з драўлянымі лёдарэзамі" менавіта той, што на фота. І ён 1896 года пабудовы. Таму на фота 1895 ці 1896 год. Таму і надпіс пад фота ў расійскім архіве памылковы».

Гэты мост патрапіў на шэраг дарэвалюцыйных паштовак і прастаяў прыкладна да канца 1920-х ці пачатку 1930-х гадоў, калі аварыйны драўляны быў заменены на ажурны доўгапралётны металічны мост. Які, што праўда, праіснаваў усяго каля дзесяцігоддзя.


Металічны доўгапралётны мост падчас нямецкай акупацыі, на пярэднім плане ўзарваны чыгуначны мост


Флагшток

Заводам кіраваў працоўны, а вышэйшыя партыйныя чыноўнікі рэціраваліся праз задні ход. Страйк на Гомсельмашы ў 1990 годзе

| Гісторыя

У 1990 годзе ў Гомелі прайшла адначасовая забастоўка некалькіх буйных прамысловых прадпрыемстваў. Флагшток расказвае пра тое, як такое стала магчыма ва ўмовах аўтарытарызму.