Сёння ў Беларусі выходны — адзначаецца Дзень Труда. Краязнаўцы з супольнасці Пошукі старога Гомеля нагадалі, як гомельцы праводзілі 1 мая ў розныя часы.
1918 год. Дэманстрацыя на вуліцы Румянцаўскай
Першыя дэманстрацыі 1 мая прайшлі ў рэвалюцыйныя гады. І было гэта вельмі не падобна на сённяшнія мерапрыемствы. Ад пачатку гэта былі даволі стыхійныя і вельмі палітызаваныя сходы злых гараджанаў. На транспарантах — заклікі да звяржэння самадзяржаўя, патрабаванні палепшыць працоўныя ўмовы і стварыць органы самакіравання.
1952 ці 1953 гг., у калоне Аэраклубу камплект правадыроў — Ленін з Молатавым,
за німі яшчэ не развенчаны Джугашвілі з дзецьмі
У СССР 1 мая — святочная дата, але сэнс свята змяніўся кардынальна. Галоўным стала дэклараванне лаяльнасці кіраўніцтву. Працоўныя сталі пагражаць буржуям, вазіць складаныя інсталяцыі і насіць партрэты разнастайных правадыроў і чыноўнікаў. Замест абароны працоўных правоў — абяцанні выканаць і перавыканаць.
1958 год. Ленін і партыйныя кіраўнікі на палках у калоне па вуліцы Сялянскай
У старэйшага пакалення Першамай сёння выклікае цёплыя пачуцці. У гэты дзень можна было сустрэцца з сябрамі, выпіць чарку, пасадзіць бульбу. Палітычны сэнс гэтага свята простых людзей звычайна не цікавіў.
1957 ці 1958 год. «Жывы помнік» рабочаму і калгасніцы на даху аўтамабіля ЗіМ
1958 год. «Залатая моладзь» ці стылягі ў Новабеліцкім раёне
1970 ці 1971 год. Неафіцыйная частка мітынгу
1960-я. Дзяўчыны ў мотакалясках са сцягамі саюзных краін СССР
1980-я. Леніні і Энгельс на калёсіках на праспекце Леніна
Фотаздымкі са збору Аляксандра Весніна.