На Браншчыне знішчаюць спадчыну Станіслава Шабунеўскага

| Гісторыя

У прыпамежнай Браншчыне руйнуюць спадчыну гомельскага архітэктара Станіслава Шабунеўскага. Мясцовыя краязнаўцы выступаюць супраць знішчэння гістарычнага будынку пачатку ХХ стагоддзя ў Клінцах.  


Як вынікае з праектнай дакументацыі, фасад старадаўняй камяніцы будзе закрыты сумнеўным з пункту гледжання эстэтыкі вентфасадам

Былы будынак рамесніцкай вучэльні ў Клінцах быў узведзены ў 1903 годзе. Паводле інфармацыі краязнаўцы Рамуальда Перакростава, да стварэння аб’екта спрычыніўся вядомы гомельскі дойлід Станіслаў Шабунеўскі. У савецкія часы тут працаваў Клінцоўскі індустрыяльны тэхнікум. Пазней будынак займеў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Расійскай Федэрацыі. І вось сёлета гістарычны дом быў перададзены прыватнаму інвестару для стварэння дзіцячага тэхнапарку «Кванторыюм».  


Каванага балкона пачатку ХХ ст. пазбавіўся новы ўласнік

Новы ўласнік, як паведамляе суполка «Пошукі старога Гомеля», вырашыў пазбавіцца дарэвалюцыйнага фасаду, дэмантаваў дах і каваны балкон над уваходам.  



Расійскія краязнаўцы паведамляюць, што пасля прыцягнення ўвагі грамадства пракуратура спыніла знішчэнне гістарычнага будынку. 

Флагшток


Заводам кіраваў працоўны, а вышэйшыя партыйныя чыноўнікі рэціраваліся праз задні ход. Страйк на Гомсельмашы ў 1990 годзе

| Гісторыя

У 1990 годзе ў Гомелі прайшла адначасовая забастоўка некалькіх буйных прамысловых прадпрыемстваў. Флагшток расказвае пра тое, як такое стала магчыма ва ўмовах аўтарытарызму.