У Юравічах сканчаецца аднаўлення храму праваслаўнага мужчынскага манастыра ў Юравічах Калінкавіцкага раёну — былога касцёла езуіцкага калегіума. Флагшток сабраў вынікі аднаўлення храму.
Выгляд разрабаванага манастыра ў сярэдзіне ХХ стагоддзя
Будынак XVIII стагоддзя забралі ў каталікоў расейскія ўлады пасля таго, як манахі падтрымалі паўстанні супраць царызму 1830–1831 і 1863–1864 гадоў. Комплекс перадалі Праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату, а з прыходам савецкай улады манастыр разрабавалі, затым ён прыйшоў у занядбанне. Пасля падзення камуністычнага рэжыму будынкі вярнулі Праваслаўнай царкве — гэта адбылося ў 1993 годзе. У 2000-х пачаліся працы па аднаўленні паўразбуранага храма.
Нарэшце ў адмыслоўцаў з'явілася магчымасць ацаніць шматгадовыя працы.
Працы на галоўным фасадзе амаль скончаныя. Атрымалася прыкладна так, як і было ў 19 стагоддзі, толькі замест каталіцкіх крыжоў з'явіліся праваслаўныя (Фота: тэлеграм-чат «Спадчына. Размовы», аўтар: Бернард)
Зараз яшчэ вядуцца працы над вежамі ў перыметры манастыра — на іх з'явілася зялёная глянцавая дахоўка (фота са старонкі Юрыя Тамковіча ў ВК)
Тэрыторыя манастыра (фота са старонкі Юрыя Тамковіча ў ВК)
Так выглядае галоўны ўваход у храм: над адноўленымі дзвярыма з'явіўся танны свяцільнік — так пры езуітах не было (Фота: тэлеграм-чат «Спадчына. Размовы», аўтар: Бернард)
Зараз сканчаюцца працы і над інтэр'ерамі былога касцёла (Фота: тэлеграм-чат «Спадчына. Размовы», аўтар: Бернард)
Ужо вісяць жырандолі, а зверху заўважныя пластыкавыя рашоткі вентыляцыі з будаўнічай крамы (Фота: тэлеграм-чат «Спадчына. Размовы», аўтар: Бернард)
Будынак былога калегіума побач з храмам знаходзіцца ва ўласнасці праваслаўнага манастыра. Яго фасады, відаць, не рамантаваліся з 19 стагоддзя (Фота: тэлеграм-чат «Спадчына. Размовы», аўтар: Бернард)
Затое з боку храма з'явіўся прымітыўны ганак у аграстылі, які ніяк не стасуецца з гістарычным выглядам аб'екта 18 стагоддзя (Фота: тэлеграм-чат «Спадчына. Размовы»)
Адбыліся змены і ўнутры калегіума-манастыра — калідоры атрымалі каляровую афарбоўку, хоць раней і заўсёды былі белымі (Фота: тэлеграм-чат «Спадчына. Размовы», аўтар: Бернард)