Праз каронавірус адмененае Купалле

| Навіны

Упершыню за некалькі дзесяцігоддзяў гомельская «Талака» не будзе ладзіць Купалле ў адкрытым фармаце. Гэта абумоўлена складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй.



Фота: nashkraj.info

Былы старшыня гомельскай «Талакі» Яўген Меркіс лічыць перанос свята апраўданым, але шкадуе з нагоды таго, што Купалле не змогуць убачыць тыя, хто ніколі раней не быў на падобных святах.


Фота: 34mag.net

Канешне ж, падобныя святкаванні немагчыма назваць стоадсоткавымі рэканструкцыямі. Мы дагэтуль ведаем не ўсё пра тое, як святкавалі Купалле раней, асабліва ў нашым Гомельскім рэгіёне. З іншага боку, і для нашых продкаў не было дакладнага «зводу правілаў», па якім трэба святкаваць. Былі розныя традыцыі ў розных мясцовасцях і нават яны з часам змяняліся. Гэткія па-сапраўднаму жывыя, трохі больш унармаваныя, але звычайныя моладзевыя святы са спевамі, танцамі, карагодамі, вогнішчам, рэчкаю — усім, што трэба маладым і гарачым дзяўчатам ды хлапцам. Але талакоўскія Купаллі не з'яўляюцца і поўнай прафанацыяй, бо мы заўжды імкнемся па магчымасці больш выкарыстоўваць арыгінальнага матэрыялу (аўтэнтычных спеваў, звычаяў, заклікаў). І менавіта праз тое, што нашае Купалле — гэта не «скокі праз вагонь з гарэлкаю і шашлычком» у моладдзі ХХІ стагоддзя ёсць магчымасць адчуць дух народу і яго традыцыі. Гэта натхняла і натхняе да сёння шмат каго на тое, каб больш цікавіцца сваёй гісторыяй і культурай. Менавіта праз такія святкаванні шмат хто не проста больш даведаўся пра свае карані, а потым далучыўся да беларускага руху і нёс купальскі агмень у сваім сэрцы далей.

Флагшток