Чытачка Флагштока Святлана паведаміла, што сутыкнулася са спробай авалодаць дадзенымі яе банкаўскай карткі.
Фота: psl.by
Адпачатку званок паступіў на Вайбер яе мужа, але той не зняў слухаўку. Пасля патэлефанавалі Святлане, але размова не заладзілася. Няпэўны голас маладога чалавека пад выглядам банкаўскай тэхпадтрымкі пачаў патрабаваць нумар яе банкаўскай карткі. Святлана адразу адказала, што яна не мае карткі патрэбнага банка.
Далейшы дыялог вёўся ўжо ў тэкставым фармаце месенджэра. Святлана паведаміла пра магчымыя пакаранні, а махляр перайшоў да адкрытых пагрозаў.
Фармат кода нумара тэлефона падказвае, што сім карта зарэгістраваная ў Эстоніі. А гэта значыць, што калі вы паддадзіцеся патрабаванням невядомага, вашыя грошы стануць здабычай махляра. Дазваніцца па гэтым нумары Флагштоку не атрымалася.
Флагшток