Цягам чатырох гадоў у Цэнтры ладзiлiся разнастайныя мерапрыемствы, лекцыi, сустрэчы са спецыялiстамi ў розных галiнах, прагляды кiнафiльмаў i мультфiльмаў на беларускай мове, курсы англiйскай мовы и беларускай для дзяцей. Цяжка пералiчыць ўсе цiкавосткi, што тут адбывалiся.
Фота: старонка Цэнтра беларускай мовы
Кiраўнiца Цэнтра Алеся Аўласевiч пракаментавала сiтуацыю, у якой апынуўся Цэнтр, на яго старонцы ў Фэйсбуку:
«Мы не можам запрасіць вас на развітальную вечарыну, не можам прасіць дапамагчы сабраць мэблю, не можам кожнага вас абняць ды падзякваць за гэтыя чатыры гады, што мы разам.
Вельмі складаны крок для нас, але гэта трэба, бо бушуе кавід, а сканчэння пандэміі не бачна. Мы не можам рызыкаваць вашым і нашым здароў'ем і праводзіць мерапрыемствы, але платы за арэнду і камунальныя высокія. Мы не хочам больш прасіць дапамагчы, бо ёсць іншыя годныя ініцыятывы, якім менавіта зараз падтрымка проста неабходная.
Будзем трымаць у курсе сітуацыі з Цэнтрам, нас грэе думка, што нашая праца мае плён, прыйдзе час і мы шмат цікавага вам яшчэ распавядзем».
Ва ўмовах распаўсюджання каронавiрусу сябры Цэнтра перайшлi ў рэжым працы анлайн. Праз zoom i iншыя сродкi анлайн сувязi ладзiлi вiртуальныя сустрэчы, лекцыi, прагляды. Таму мы спадзяемся, што ў новых умовах яны змогуць знайсцi рашэнне для працягу сваёй работы.
Флагшток