Дырэктара гомельскага лялечнага тэатру асудзілі за «экстрэмізм»

| Навіны | 0

Як паведамляе Гомельская Вясна, адміністрацыйную справу дырэктара гомельскага тэатру лялек Дзмітрыя Гарэліка паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ («распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў») разглядала суддзя Сакалова Ганна ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля


Дзмітрый Гарэлік


Праваабаронцам пакуль не вядома, што стала падставай для абвінавачанняў і які вырак вынесла Сакалова. Але з сайту Гомельскага лялечнага тэатру прозвішча Дзмітрыя Гарэліка пакуль не знікла — ён усё яшчэ пазначаны як дырэктар. 

Дзмітрый Гарэлік кіруе тэатрам з 1 чэрвеня 1992 года. У 2023 годзе тэатр адзначыў сваё 60-годдзе. 


Пакiнуць каментар
captcha