Праваабаронца i сябра Прэзідыуму Рады БНР Вячаслаў Бортнiк атрымаў Прэзідэнцкую срэбраную ўзнагароду за валанцёрскую працу - President's Volunteer Service Award (Silver). Гэта грамадзянская ўзнагарода, якую штогод уручае Прэзідэнт ЗША за сотні гадзінаў валанцёрскай працы.
"Для мяне валанцёрства заўсёды было ладам жыцця. Шмат рабiў бескаштоўна i ў Беларусi, i калi пераехаў у ЗША, - распавядае Вячаслаў. - Каб атрымаць срэбра, трэба было мець 250-499 гадзiнаў добраахвотнай працы ў мiнулым годзе. Насамрэч, у мяне набралася каля 800 гадзінаў, то бок на золата. Але ж атэстацыйная ўстанова маю праваабарончую працу ў Amnesty International USA не залiчыла. Залiчылi менавiта працу ў Беларуска-Амерыканскiм Задзiночаннi (БАЗА -- адна з найбольш вядомых арганізацый беларускай дыяспары ў ЗША), а таксама ў некаторых iншых мясцовых арганiзацыях. Дык атрымаў срэбра".
Флагшток