Да вядомага пластычнага хірурга Аляксея Дужага прыйшлі з вобшукам на кватэру прапіскі, якая знаходзіцца ў Гомелі.
Патэлефанаваў мне ўчора раніцай нейкі Лісіцкі і паведаміў, што ён з крымінальнага вышуку. Сказаў, што хоча са мной пабачыцца. Я яму патлумачыў, што ў Гомелі не жыву. Тады ён запытаўся, хто жыве ў кватэры ў Гомелі. Там жыве бацька.
24 лютага ў час абеду у кватэру, дзе жыве бацька Аляксея, прыйшлі з вобшукам: узялі панятых і агледзелі жытло, у якім міліцыянтаў нічога не зацікавіла. Як паведаміў Аляксею яго бацька, вобшук звязаны са справай аб «масавых беспарадках 9–12 жніўня».
Флагшток