Юбілейны Фэст экскурсаводаў пераносіцца праз каронавірус

| Навіны

У сувязі з неспрыяльным санітарна-эпідэміялагічным становішчам у Беларусі і свеце арганiзатары вымушаны перанесці Фэст экскурсаводаў 2020 на 19-20 верасня.


За ўсю гісторыю Фэста экскурсаводаў у Гомелі адбылося ўжо 9 фестываляў, якія наведалі тысячы ўдзельнікаў, прайшлі сотні цікавых разнапланавых экскурсій. Падчас фэсту можна было трапіць на самыя разнастайныя і ўнікальныя аўтарскія экскурсіі, лiтаратурныя падарожжы, роварныя маршруты. 

Экскурсаводамi, паводле задумы арганізатараў, могуць стаць не толькi прафесiяналы, але ж i аматары, якiя прапануюць свае маршруты. Мерапрыемствы праводзяцца у розных гарадах Беларусi.

18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў. У Беларусі гэта свята годна адзначаецца правядзеннем ў красавіцкія дні Фэста экскурсаводаў. 

Флагшток

Фота: http://nashkraj.info/