Адразу некалькі тэлеграм–каналаў паведамілі пра тое, што ў папулярную ў Гомелі крамку сувенірных тавараў “Мроя” завіталі органы кантролю, а да ўласніка гандлёвай кропкі Дзяніса Мядзведзева прыйшлі супрацоўнікі фінансавай міліцыі. Для высвятлення акалічнасцяў "Флагшток" звярнуўся непасрэдна да ўласніка бізнеса.
Фота: акаўнт Дзяніса Мядзведзева Ўкантакце
Дзяніс Мядзведзеў, прадпрымальнік:
Інфармацыя адпавядае рэчаіснасці. Учора прыйшоў да нас Аддзел па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю. Супрацоўнікі праверылі накладныя, сертыфікаты. З гэтым праблем не паўстала. Прыходзілі таксама да мяне дамоў па месцы рэгістрацыі, але мяне не было дома. Міліцыянты сказалі, што на мяне нібыта прыйшла ананімная скарга, што ў мяне з накладнымі штосьці не тое.
У дадзены момант крама “Мроя” працуе ў звычайным рэжыме.
Флагшток