У рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO унесена беларускае і польскае бортніцтва. Старадаўні промысел да сёння захаваўся на Гомельшчыне ў Лельчыцкім і Жыткавіцкім раёнах.
Фота: budzma.by
Унясенне ў спіс UNESCO адбылося дзякуючы супрацоўніцтву двух недзяржаўных арганізацый (польскай «Bractwo Bartne» і беларускай «Братэрства босых бортнікаў»), якія на працягу некалькіх год даследавалі старадаўні промысел на тэрыторыі Польшчы і Беларусі.
Фота: budzma.by
Бортніцтва — найбольш старадаўні від промыслаў. На Гомельшчыне да сёння захавалася лясное пчалярства, заснаванае на ўтрыманні пчол у штучных дуплах — борцях.
Флагшток