Акцёры трупы «Тэатра адкрытых» не змаглі застацца ў баку ад тых падзей, што зараз адбываюцца ў Беларусі, і выказаліся супраць бязмежнага гвалту і нахабнага падману, паведамляюць аўтары відэа ў сваіх сацыяльных сетках. На меркаванне актораў, радкі Янкі Купалы не губляюць сваёй актуальнасці і цяпер. Як і стагоддзе таму, беларусы прагнуць «людзьмі звацца».
«Тэатр адкрытых» запускае флэшмоб #вершысвабоды. Мяркуецца, што пад гэтым хэштэгам хутка з'явяцца паэтычныя тэксты, якія наўпрост ці ўскосна маюць дачыннене да таго, што адбываецца ў Беларусі.
Флагшток