Перад меркаванымі акцыямі пратэстаў гомельская міліцыя затрымала яшчэ двух журналістаў. Ларыса Шчыракова — журналіст-фрылансер была затрыманая 9 кастрычніка, калі накіроўвалася ў ІЧУ, каб завесці перадачы затрыманым.
Таксама 9 кастрычніка каля свайго дому была затрыманая галоўная рэдактарка парталу "Моцныя Навіны" Ганна Якштас.
Ларыса Шчыракова і Ганна Якштас маюць непаўнагадовых дзяцей. Журналісткі правядуць за кратамі да наступнага тыдня, калі мусяць адбыцца суды.
На сёння працягваюць адбываць суткі журналісты Дзяніс Якштас, Надзея Пужынская і Яўген Меркіс.
Флагшток