Па палітычных артыкулах асудзілі вядомага шоўмэна з Гомеля, рэчычаніна адправілі на прымусавае лячэнне ў псіхлякарню

| Навіны | 0

Па інфармацыі праваабаронцаў Вясны, суд Чыгуначнага раёна Гомеля 30 красавіка вынес прысуд вядомаму ў горадзе шоўмену і вядучаму фестываляў Ягору Зенчанку, абвінаваціўшы яго ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342 КК).

Справу разглядала суддзя Аксана Шэвякова, якая прызначыла Ягору 2 гады пазбаўлення волі.

Зенчанка арганізоўваў і праводзіў у Гомелі масавыя мерапрыемствы. Сярод іх — «Лепшы выпускны», закрыццё мотасезона на Палессі, канцэрты расейскіх выкнааўцаў, дні горада Гомеля.
 


Ягор Зенчанка (фота: Вясна)



Вясне таксама стаў вядомыпрысуд у адносінах да Дзмітрыя Першына з Рэчыцы. 8 красавіка ў судзе Рэчыцкага раёна было вынесена вызначэнне мужчыне, якога абвінавацілі па частцы 2 артыкула 367 (паклёп на прэзідэнта РБ) Крымінальнага кодэкса РБ і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Справу разлядаў суддзя Іванюценка Станіслаў.

У выніку суддзя вызначыў, што ў адносінах да Дзмітрыя трэба ўжыць прымусовыя меры бяспекі і лекаванне ў псіхіатрычным стацыянары.

3 траўня Міністэрства ўнутраных спраў дадало Дзмітрыя ў спіс «асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».


Дзмітрый Першын (уласная старонка Укантакце)

Флагшток паглядзеў старонку Дзмітрыя Першына ў сацыяльнай сетцы Укантакце. Пад адзінай яго публікацыяй 2023 году людзі з розных акаўнтаў пагражалі яму даносамі за каментары. Верагодна, гэта была мэтанакіраваная атака прыхільнікаў рэжыму за каментары ў іншай супольнасці Вк.


Пакiнуць каментар
captcha