Сышоў з жыцця 41–гадовы падпалкоўнік юстыцыі Аляксей Гаўрыкаў. Пра гэта паведамляе сайт Генеральнай пракуратуры.
Фота: архіў Генпракуратуры
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, смерць пракурора наступіла ў выніку праблем з сэрцам. Аляксей Гаўрыкаў з’яўляецца выпускніком юрфака ГДУ імя Францыска Скарыны. Працаваў следчым пракуратуры ў Чачэрскім і Жлобінскім раёнах. З сярэдзіны 2000-х гадоў быў намеснікам пракурора ў Хойніцкім і Брагінскім раёнах. З 2014 – га года працуе на пасадзе намесніка пракурора Гомеля. У сваёй працы не цураўся беларускай мовы, прасоўваў яе ў справаводстве.
Флагшток