Сацсеткі і песні гурта Tor Band прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

| Навіны

У Рэспубліканскім Спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з'явілася пазнака пра тое, што яшчэ 29 жніўня інфармацыйная прадукцыя, сацсеткі і лагатып рагачоўскага гурта Tor Band былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Акрамя таго, «экстрэмісцкім» быў прызнаны Patreon гурта, дзе людзі маглі дасылаць данаты музыкам.




Пазначана, што «экстрэмісцкімі» таксама з'яўляюцца песні «Жыве»; «Уходи»; «Кто, если не ты?»; «Мацi»; «Мы - не народец»; «Без вайны»; «Беларус беларусу беларус»; «Dead Мороз»; «Мы станем сильней!»; «Родная Зямля».

Знаёмыя музыкаў просяць людзей не пісаць у сацсеткі гурта, бо яны пад кантролем міліцыі.

28 кастрычніка ў Рагачове затрымалі ўдзельнікаў гурта Tor Band разам з жонкамі музыкаў.  Затрыманыя знаходзяцца ў жлобінскім ІЧУ — ім прызначылі па 15 сутак арышту.