Следчы камітэт завёў крымінальную справу на дзейнасць праваабарончага цэнтру «Вясна»

| Навіны

Галоўным упраўленнем Следчага камітэту Беларусі расследуецца крымінальная справа, узбуджаная па факце дзейнасці Праваабарончага цэнтру «Вясна». Пра гэта паведамляе праваабарончая арганізацыя.

Дадзеная крымінальная справа ўзбудджаная па арт. 342 КК (арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У яе межах адбыліся вобшукі ў офісах рэгіянальных аддзяленняў і ў кватэрах сябраў арганізацыі.

На думку органаў следства, ПЦ «Вясна» ажыццяўляе фінансаванне ўдзельнікаў групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Па падобных абвінавачваннях былі ўзятыя пад варту праваабаронца і валанцёрка ПЦ «Вясна» з Гомеля: Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца.



Праваабаронца Леанід Судалекна

Рада праваабарончага цэнтру адрэагавала на крымінальную справу і заклікае неадкладна спыніць пераслед у дачыненні да «Вясны» і пераслед сябраў арганізацыі, вызваліць з-пад варты арыштаваных праваабаронцаў і валанцёраў, іх калег з Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага, а таксама сотні іншых палітычных зняволеных, спыніць практыку арыштаў і судовага пераследу праваабаронцаў у Беларусі; гарантаваць магчымасць усім праваабаронцам у Беларусі ажыццяўляць сваю законную праваабарончую дзейнасць у любых абставінах без абмежаванняў і без страху помсты, у тым ліку без рызыкі судовага пераследу.


Флагшток