Увечары 14 мая здымачная група тэлеканала «Настоящее время» патрапіла ў аўтааварыю, калі вярталася ў Мінск са здымкаў у Гомелі. Дакументалісты здымалі фільм пра беларускіх валанцёраў, якія сёння дапамагаюць лекарам. Рэжысёр Уладзімір Міхайлоўскі і гукарэжысёр Максім Гаўрыленка загінулі. Рэжысёрка Любоў Зямцова — у рэанімацыі. Пра трагедыю паведаміў валанцёр Bycovid-19 Андрэй Стрыжак.
Флагшток