У Гомелі пасля вясенняй паводкі затануў буксір-таўкач «Ермак». Карыстальнік сервісу Fleetphoto у чэрвені апублікаваў здымак затопленага судна. Зараз жа з’явілася відэа з затопленым цеплаходам у сацыяльных сетках.
Фота ад 24 траўня 2024 года. Крыніца: Вк-суполка Гомельский Центр Юных Моряков и Речников
Абставіны затаплення судна дакладна невядомыя. Буксір быў выпушчаны Пінскім параходабудаўнічым заводам яшчэ ў савецкія часы і меў бартавы нумар ПС-181.
Фота 2014 года. Крыніца: Вк-суполка Гомельский Центр Юных Моряков и Речников
Судна належыць Гомельскаму цэнтру юных маракоў і рачнікоў. Раней выкарыстоўвалася для іх навучання.
Крыніца відэа: FB Юрий Громыко