У Красным Гомельскага раёна прайшло адкрыццё мемарыяла ў гонар ахвяраў канцлагера Дулаг-121 і цывільных грамадзянаў, забітых у гады нацысцкай акупацыі.
Гэты помнік паўстаў дзякуючы ініцыятыве мясцовага жыхара Уладзіміра Котава, які дамогся правядзення пошукавых мерапрыемстваў на месцы былога супрацьтанкавага рову, а потым разам з калегамі-бізнесоўцамі за свае сродкі ўсталяваў помнік. Мемарыял у выглядзе вялікага каменя з мармуровай шыльдай, надпіс на якой выкананы на трох мовах (беларускай, расейскай і іўрыце), усталяваны на ўзбочыне Гомельскай аб’язной дарогі.
У канцы 2018 года жаўнеры 52-га пошукавага батальёна Міністэрства абароны знайшлі на калгасным полі ў ваколіцах Краснага парэшткі 131 чалавека.
Флагшток