Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама прыняло рашэнне пашырыць вывучэнне кітайскай мовы ў школах рэгіёна. Як стала вядома Флагштоку, дзеля гэтага плануюць стварыць міжшкольныя факультатывы, на якім будуць вучыць кітайскай мове вучняў 5–9 класаў.
Ілюстрацыйны здымак
Цяпер у школах збіраюць звесткі пра колькасць вучняў, жадаючых наведваць факультатыўныя заняткі — як вынікае з атрыманых звестак, адзін настаўнік будзе абслугоўваць некалькі школ.
У некаторых установах Гомеля вывучаць кітайскую мову пачалі ўжо некалькі гадоў таму — у прыватнасці, такія факультатывы ёсць у гімназіі № 71, у сярэдняй школе № 50. А, напрыклад, у Ірынінскай гімназіі для вучняў 5–10 класаў праводзяцца з 2022 года платныя заняткі па вывучэнню кітайскай мовы.
З навучальнага года 2022/2023 у школах Беларусі скарацілі колькасць урокаў ангельскай, нямецкай і французскай моў.