Раённыя прапагандысты пачалі выкладаць пакаянныя відэа з асуджанымі за падпіску на старонкі незалежных інфармацыйных рэсурсаў, абвешчаных «экстрэмісцкімі». Сярод пакараных — дзве вясковыя настаўніцы, якія атрымалі штраф. Жанчын прымусілі для відэа ў пабліку газеты Буда-Кашалёўскага райвыканкаму, каб яны заклікалі іншых адпісацца ад такіх старонак.
Паводле газеты райвыканкама «падпіска — гэта ўжо элемент ўдзелу ў папулярызацыі дэструктыўных каналаў, галоўная мэта якіх — дэстабілізацыя грамадска-палітычнай абстаноўкі ў краіне».
Паведамляецца, што суд Буда-Кашалёўскага раёна пакараў за падпіскі ўжо 17 мясцовых жыхароў — на кожнага накладзены штраф ад 10 да 30 базавых велічынь, а ў семярых з іх канфіскаваныя тэлефоны.