Жыхарка Калінкавічаў атрымала штраф за графіці Пагоні ў сваім падворку

| Навіны

Як паведамляе Палеская Вясна, жыхарцы Калінкавічаў Валянціне Яшчанцы суд Калінкавіцкага раёна прысудзіў штраф у 10 базавых велічыняў за тое, што на яе падворку знаходзіцца графіці з Пагоняй. Такое рашэнне прыняла суддзя Святлана Кугейка.


Валянціну Яшчанку вінавацілі ў правапарушэнні паводле «народнага» артыкулу 23.34 — нібыта нанясеннем на плот унутры свайго падворка выявы вершніка на фоне белага і чырвонага колераў яна правяла пікетаванне.

Валянціна Яшчанка не прызнае сваю віну. Яна мае намер абскарджваць гэтую пастанову і абараняць свае правы на самым высокім узроўні. 


Флагшток