Жыхары рэчыцкага бараку з 1938 года жывуць без вадаправода і каналізацыі. Улады не рэагуюць

| Рэгіёны

У адным з самых багатых райцэнтраў Гомельшчыны — Рэчыцы — людзі дагэтуль жывуць у даваенным бараку. Дом 1938 года пабудовы — без вадаправода і каналізацыі — знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада, насупраць гарадскога стадыёна. Аб тым, як людзі змагаюцца за прыстойныя ўмовы жыцця, Флагштоку распавёў сваяк аднаго з уладальнікаў кватэры ў бараку. 

Гаворка ідзе пра дом па вуліцы Войкава. Жыхары адчуваюць сябе падманутымі ўладамі, але ўсё ж спадзяюцца на справядлівасць у вырашэнні свайго жыллёвага пытання.

Увогуле, гісторыя пачалася ў далёкім 2006 годзе, калі ў Рэчыцы актыўна ішла падрыхтоўка і добраўпарадкаванне горада да маючага адбыцца рэспубліканскага свята «Дажынкі». Па вуліцы Войкава стаялі два дамы, названыя ў народзе «баракамі». Да «Дажынак» павінны былі знесці два дамы — нумар 2 і 4, але знеслі толькі адзін, па Войкава, 2.



Дамы аднолькавыя: абодва 1938 года пабудовы, па 17 кватэр у кожным, агульная плошча больш за 550 кв. м., адсутнічае вадаправод (адпаведна, і гарачая вада) і каналізацыя. Дом знаходзіцца пад ведамствам КУП «Рэчыцкі райжылкамгас».

Жыхары дома неаднаразова звярталіся ў адміністрацыю горада з пытаннем, ці могуць яны рабіць рамонт, на што атрымлівалі адмову — дом пад знос. Як стала вядома Флагштоку, жыхарам паставілі ўмовы, пры якіх можна атрымаць новыя кватэры пасля зносу — трэба прыватызаваць жыллё. Што жыхары і зрабілі: было прыватызавана 15 з 17 кватэр, 2 знаходзіцца ў камунальнай уласнасці.



«Але аказалася, што па ўмовах, выкупленыя кватэры жыхары павінны былі прадаць дзяржаве па пэўнаму ацэначнаму кошту (далёкаму ад сярэднярыначнага) і ўзяць так званы ільготны крэдыт на будаўніцтва.

Тут цярпенне жыхароў лопнула, бо жыхары суседняга знесенага дома атрымалі новае жыллё без праблем і "асаблівых умоваў"», — распавядае суразмоўца Флагштоку.

Стан дома вельмі ў жаласным стане, зварот да камунальных службаў сітуацыю не выпраўляе.

Яшчэ ў 2017 годзе незалежныя журналісты знялі відэасюжэт аб злашчасным доме, яго стане і настроі жыхароў. Прайшло 5 гадоў, але нічога так і не змянілася. 



Людзі старэйшага пакалення, якія правялі жыццё ў бараку, так і не дачакаліся магчымасці сысці ў іншы свет у новым жыллі. Шматлікія звароты ў мясцовы выканкам, аблвыканкам і нават ў Адміністрацыю прэзідэнта не далі вынікаў.

Ад імя мясцовых жыхароў Флагшток патэлефанаваў у «Рэчыцкі райжылкамгас», аднак там сказалі, што не ў курсе праблемы, і патлумачылі, што ў любым выпадку пытанне павінны вырашаць вышэйшыя ўлады, таму накіравалі ў жыллёвы аддзел райвыканкама. Там па двух нумарах на тэлефанаванні так і не адказалі.

В Гомельской области сменился главный очаг заболеваемости ВИЧ-инфекцией

| Рэгіёны | 0

Стал известен самый проблемный район Гомельской области по степени распространения ВИЧ. Второй год подряд это не Светлогорский район, который «лидировал» на протяжении десятилетий.