Дзясяткі актывістаў з усёй Беларусі дапамагалі шукаць 3-гадовага хлопчыка, які згубіўся ў Кармянскім раёне

| Рэгіёны

У Кармянскім раёне знайшлі 3-гадовага хлопчыка, які пайшоў з дома ў вёсцы Сырская Буда і заблудзіўся ў лесе. Знікненне дзіцяці заўважыла днём 20 ліпеня яго маці. Самастойныя пошукі вынікаў не прынеслі, і жанчына звярнулася ў МНС.



Фота: «Зара над Сожам»


Да пошукаў падключыліся не толькі ратавальнікі, міліцыя, але і дзясяткі валанцёраў з розных куткоў Беларусі. Мясцовасць прачэсвалі ўсю ноч, і на досвітку, паводле інфармацыі УУС, у пошуку ўдзельнічалі ўжо каля 350 чалавек. Пошукавыя атрады «Анёл», «Сімуран», «Пульс» ды іншыя актывісты шукалі дзіця — да выратавальных мерапрыемстваў падключыліся прадстаўнікі Чачэрскага, Рэчыцкага, Мазырскага, Светлагорскага і іншых раёнаў Гомельшчыны і горада Мінска, паведамляецца ў пабліку газеты «Зара над Сожам».



Фота: «Зара над Сожам»


Да гэтага вадалазы правяралі меліярацыйныя каналы, тэхнікай МНС асушылі 5 калодзежаў, затым прывезлі квадракоптары з цеплавізарамі, але і тэхніка дапамагчы не змагла.

І вось ранкам супрацоўнікі Светлагорскага РАНС Аляксей Рыбчанка і Андрэй Сівак заўважылі хлопчыка за паўтара кіламетра ад вёскі і перадалі ў рукі медыкаў. Тыя дыягнаставалі ў дзіцяці пераахаладжэнне і ўзялі пад назіранне.

«Колю знайшлі, можна сказаць, выпадкова — у чарговы раз прачэсвалі мясцовасць і зазірнулі ў кусты. Хлапчук быў у свядомасці і распавёў, што трошкі спалохаўся, замёрз, а ўначы спаў. Гэта не першая наша выратавальная аперацыя і не першы знойдзены дзіцяці, але кожнае выратаванне — сапраўдны цуд. Гэта агульная заслуга ўсіх. Хто выехаў на мясцовасць, не застаўся абыякавым да лёсу хлапчука. У мяне самога дачцэ два гады, таму я яшчэ больш перажываў за вынік мерапрыемства. Галоўнае, што знайшлі жывога», — цытуе раённая газета Аляксея Рыбчанку.

Мама Вікторыя Гардзеенкова вельмі ўдзячная ўсім, хто ўдзельнічаў у пошуках:

«Я не магу перадаць словамі, у якім стане знаходзілася ўся наша сям'я апошнія суткі. Тое, што Коля згубіўся, было вялікім горам для нас. Мы ні на секунду не пераставалі верыць, што ўсё скончыцца добра. І той момант, калі нам паведамілі, што знайшлі хлопчыка, я запомню на ўсё жыццё. Уся наша сям'я навекі застанецца ў даўгу перад усімі хто дапамагаў шукаць сына».

У абласным упраўленні МНС адзначылі, што пры абследаванні мясцовасці хлопчык быў знойдзены ў траве і пасля агляду работнікамі «хуткай» шпіталізаваны.



Фота: «Зара над Сожам»

В Гомельской области сменился главный очаг заболеваемости ВИЧ-инфекцией

| Рэгіёны | 0

Стал известен самый проблемный район Гомельской области по степени распространения ВИЧ. Второй год подряд это не Светлогорский район, который «лидировал» на протяжении десятилетий.