Ярмаркі не будзе, старонка ў Інстаграм незаконная. Суворая гісторыя вёскі, дзе сельсавет забараніў актыўнічаць нават прыхільнікам улады

| Рэгіёны

Жыхарка вёскі Уза Гомельскага раёна Дар'я Цытрыкава хацела развіваць свой населены пункт. Але мясцовыя ўлады палічылі, што нават старонку ў Інстаграм пра родную вёску весці забаронена.

Дарʼя Цытрыкава апублікавала гісторыю ў Інстаграм, у якой распавяла, як улады не дазволілі актыўнасці на карысць роднай вёскі.

 

Жанчына распавядае, што ўсё распачалося з навагодняй прамовы «прэзідэнта», пасля якой яна проста лягла спаць разам з сямʼёй. Але на раніцу пабачыла ў сацсетках ва ўсіх «крутыя гісторыі з феерверкамі і дыскатэкамі». Нічога падобнага ў яе вёсцы не адбывалася.



Дар'я Цытрыкава (фота са старонкі Дар'і ў сетцы Вкантакце) 


Тады Дарʼя вырашыла, што гатовая зрабіць сваю вёску лепей. Яна распачала актыўныя дзеянні, каб і ў яе Інстаграме былі цікавыя гісторыі з мясцовых мерапрыемстваў.

«Мы вырашылі — застаемся, будзем будаваць дом», — была ўпэўненая актывістка.


Вёска Уза (фото: wikipedia.org)

Дарʼя на старонцы ў Інстаграм, якая прысвечаная вёсцы, дзялілася фотаздымкамі, брала інтэрвью ў настаўнікаў і работнікаў клуба. Планавала праводзіць ярмаркі і дыскатэкі.

Але ўсё скончылася сумна. У сторыз жанчына паведаміла: «Цяпер усё залежыць ад сельскага савета». Таксама Дарʼя напісала, што запланаванай ярмаркі не будзе, навагодняя дыскатэка пад пытаннем. Да таго ж жанчына распавяла, што, верагодна, і старонку ў Інстаграм весці не зможа, бо аказваецца, на гэта патрэбны дазвол ад «міністэрства СМІ».

Праз пэўны час паведамленні Дар'і пра забароны зніклі і з'явіўся новы прымірэнчы пост, дзе яна ўсім дзякуе за падтрымку і кажа, што вырашыць усе пытанні самастойна.

В Гомельской области сменился главный очаг заболеваемости ВИЧ-инфекцией

| Рэгіёны | 0

Стал известен самый проблемный район Гомельской области по степени распространения ВИЧ. Второй год подряд это не Светлогорский район, который «лидировал» на протяжении десятилетий.