Мазырскі блогер сагітаваў украінку пераехаць у Беларусь. Цяпер яна працуе ў кароўніку

| Рэгіёны | 0

Мазырскае дзяржаўнае тэлебачанне выпусціла сюжэт пра грамадзянку Украіны Людмілу Іваненка, якая нядаўна пераехала жыць з горада ў Кіеўскай вобласці ў Беларусь. Жанчына і два яе сыны пасяліліся ў вёсцы Барбароў у Мазырскім раёне, паведамляецца ў матэрыяле. Там сям'я жыве ўжо больш за месяц.


Людміла Іваненка. Скрыншот відэа ТК «Мазыр»


Дзеці пайшлі ў школу, а Людміла — працаваць на мясцовую ферму. На сваёй радзіме яна была касіркай у супермаркеце, а цяпер «асвойвае прафесію жывёлавода», гаворыцца ў сюжэце. Больш дакладна — працуе ў кароўніку.


Людміла Іваненка. Скрыншот відэа ТК «Мазыр»


У сюжэце Людміла распавядае пра цяжкае жыццё ва Украіне, якое стала наступствам вайны. А таксама гаворыць пра тое, што пераехаць ёй дапамог мазырскі блогер Сяргей Цярэшчанка. Ён вядомы тым, што агітуе ўкраінцаў і іншых замежнікаў перасяляцца ў Беларусь, і пасля выкладае з імі відэа. Нядаўна Цярэшчанка прасіў у сваіх падпісчыкаў грошы — ён сцвярджае, што збірае іх для мігрантаў з Украіны, якія пераехалі ў Беларусь.


Сяргей Цярэшчанка. Скрыншот відэа YouTube


Супадзенне ці не — але ў назве канала прысутнічае сімвал расейскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны. YouTube-канал Цярэшканкі і ягоныя сацсеткі маюць назву «Человек леса Z».


Нядаўна ў Беларусі вызначылі пералік прафесій, на якія ў 2024 годзе могуць прыцягвацца замежныя грамадзяне для працы ў Беларусі. Спіс уключае 20 прафесій рабочых і 15 пасад служачых.

У прыватнасці, у спіс рабочых прафесій ўваходзяць: кіроўца аўтамабіля, муляр, цясляр, кухар, слесар па рамонце аўтамабіляў, токар, электрагазазваршчык. У спісе пасад служачых — профільныя інжынеры, а таксама такія спецыяльнасці, як аграном, ветэрынарны лекар, лекар-спецыяліст, медсястра.

Пакiнуць каментар
captcha
В Гомельской области сменился главный очаг заболеваемости ВИЧ-инфекцией

| Рэгіёны | 0

Стал известен самый проблемный район Гомельской области по степени распространения ВИЧ. Второй год подряд это не Светлогорский район, который «лидировал» на протяжении десятилетий.