У Ельскім раёне Гомельскай вобласці прадаецца ўнікальная мадэль аўтобуса: Ikarus 211. На сённяшні дзень у вобласці застаюцца адзінкавыя турыстычныя мадэлі Ікарусаў. Скарочаная версія з Ельску — хутчэй за ўсё адзінкавы камплектны рарытэт у Беларусі.
Гэта аўтобус малой умяшчальнасці (30 пасажырскіх месцаў), 1980 года вытворчасці. Такія машыны выраблялі ў Венгрыі, камплектавалі нестандартным нямецкім чытырохцыліндравым дызельным рухавіком IFA аб'ёмам 6,6 літраў у 125 конскіх сілаў. Выкарыстоўвалі іх у якасці гарадскіх, прыгарадных ці экскурсійных мэтах. Але ў Беларусі такія машыны атрымлівалі ў якасці службовага транспарта толькі прадпрыемствы.
З-за нестандартнага абсталявання гэтую мадэль не вельмі любілі на рамонтных прадпрыемствах, а вокны без фортак пераўтваралі аўтобус улетку ў парнік. Да таго ж, у адрозненні ад старэйшых мадэляў, 211 Ікарус не меў аўтаматычных дзвярэй.
Гэты аўтобус быў канфіскаваны на карысць дзяржавы ў мазырскай будаўнічай арганізацыі БУП «Мазырская ПМК-106» ААТ «Палессебуд». На аўкцыёне старатавы кошт рарытэта складае 2 200 рублёў (900$).
Флагшток