Пасля «Дажынак» у Акцябрскім закрылі хірургічнае аддзяленне. У аблвыканкаме гэта не пацвярджаюць

| Рэгіёны | 0

У раённай лякарні гарадскога пасёлка Акцябрскі закрываюць хірургічнае аддзяленне. Паводле мясцовых жыхароў, цяпер ім даводзіцца аплочваць паездку да хірурга ў суседні райцэнтр — Светлагорск, які знаходзіцца за 70 кіламетраў ад Акцябрскага.



Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў у раённую лякарню і спытаў, чаму закрываюць хірургічнае аддзяленне. Інфармацыю яму пацвердзілі:

«Ёсць загад гомельскага ўпраўлення аховы здароўя. Няма лекара-хірурга. Справа не ў заробку, а ў тым, што няма спецыяліста».


Справа ў тым, што мясцовая лекар-хірург сышла ў дэкрэтны адпачынак. Гэта стала вядома са звестак пра вакансіі ў Акцябрскай цэнтральнай раённай лякарні. Заробак, які прапануюць новаму спецыялісту — ад 1,5 да 2,1 тысяч рублёў. Дарэчы, не хапае ў райцэнтры і лекара-отарыналарынголага — яго шукаюць на прыкладна такі ж заробак.

На сайце лякарні з інфармацыі пра хірургічнае аддзяленне засталіся толькі тры здымкі — ні апісання, ні прозвішчаў медыкаў няма.



У той жа час спецыяліст гарачай лініі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама, куды датэлефанаваўся Флагшток і ад імя мясцовага жыхара спытаў пра закрыццё аддзялення адказаў:

«Хірургічнае аддзяленне ў Акцябрскім працуе. Паводле інфармацыі галоўнага пазаштатнага хірурга Гомельскай вобласці, ніякіх загадаў і распараджэнняў аб яго закрыцці на сённяшні дзень няма».


У каментары Андрэю Павуку старшыня галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкаму Мікалай Кудзеньчук распавёў, што цяпер ЦРБ Акцябрскага раёну праходзіць акрэдытацыю:

«Пакуль яно функцыянуе, вось акрэдытацыю пройдзе ці не пройдзе, тады будзе вырашацца пытанне аб яго закрыцці. ... Акрэдытацыя заключаецца ў наяўнасці дактароў-спецыялістаў, наяўнасці абсталявання, матэрыяльна тэхнічнай базы, кваліфікацыі сярэдняга персаналу».


Сёлета ў Акцябрскім з размахам адзначылі абласныя «Дажынкі». Выдзеленае для падрыхтоўкі да свята фінансаванне накіравалі на рамонт «Алеі Герояў», мадэрнізацыю аўтастанцыі, усталяванне «разумнага прыпынку», рамонт сацыяльна-значных аб'ектаў — якіх менавіта, у афіцыйнай інфармацыі не ўдакладнялася.

Пакiнуць каментар
captcha
В Гомельской области сменился главный очаг заболеваемости ВИЧ-инфекцией

| Рэгіёны | 0

Стал известен самый проблемный район Гомельской области по степени распространения ВИЧ. Второй год подряд это не Светлогорский район, который «лидировал» на протяжении десятилетий.