Праваабаронцы назвалі імёны жыхароў пасёлка Сасновы Бор, якіх затрымалі пасля вывешвання ўкраінскага сцяга

| Рэгіёны | 0

Па інфармацыі Гомельскай Вясны, былі затрыманыя браты Самсоненкі: Валер і Ігар.

Валер Самсоненка раней працаваў у Светлагорскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях і праз некаторы час звольніўся адтуль.



Ігар Самсоненка (уласная старонка ў Аднакласніках)


Валер Самсоненка (уласная старонка ў Аднакласніках)


Флагшток паглядзеў сацыяльныя сеткі братоў. У Ігара ў Аднакласніках аказаліся перапосты з крамлёўскіх крыніц, прысвечаныя вайне ва Украіне. Старонка Валера новых публікацыі не ўтрымлівае. Апошні раз яны былі 14 і 15 кастрычніка адпаведна.

Як паведамілі праваабаронцы, у кватэры па месцы жыхарства Валера і яго брата Ігара быў праведзены вобшук. У адным з пакояў на сцяне вісеў бела-чырвона-белы сцяг з выявай «Пагоні».

Цяпер мужчыны затрыманыя: вядома, што Ігар атрымаў 7 сутак адміністрацыйнага арышту, але невядома па якім артыкуле. У адносінах да Валерыя вырашаецца пытанне аб прымяненні меры стрымання.


У рабочым пасёлку Сасновы Бор Светлагорскага раёна ў ноч з 13 на 14 кастрычніка на флагштоку каля пасялковага савету быў перарэзаны трос з афіцыйным чырвона-зялёным сцягам. Замест яго быў узняты сцяг Украіны. Чырвона-зялёны сьцяг Лукашэнкі быў зьмешчаны ў скрыню для смецця побач.