Улады Мазыра адказалі на петыцыю супраць перайменавання вуліцы ў гонар мітрапаліта Філарэта, ураджэнца Масквы

| Рэгіёны | 0

Атрыманы адказ на петыцыю ініцыятыўнай групы з Мазыра аб перайменаванні вуліцы Камсамольскай у гонар памерлага іерарха Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Філарэта. Улады адмовілі аўтарам петыцыі, якія тлумачылі, што перайменаванне немэтазгодна — асоба Філарэта, ураджэнца Масквы, не мае дачынення да Мазыра, яго гісторыі і культуры. Ініцыятыўная група прапаноўвала вярнуць адну са старых назваў вуліцы. Петыцыю падпісалі больш за 80 чалавек.

Спачатку калектыўны зварот, дасланы ў Мазырскі райвыканкам, улады перанакіравалі ў раённы савет дэпутатаў. І ўжо адтуль 5 снежня прыйшоў адказ за подпісам старшыні савета Галіны Кудзінай. Паводле яе, «саветам праведзена працэдура грамадскага абмеркавання па дадзенаму пытанню, і аналiз думкі грамадзян паказвае на згоду перайменавання часткі існуючай вуліцы Камсамольскай у гонар мітрапаліта Філарэта».




З адказу вынікае, што ўлады вырашылі перайменаваць участак вуліцы Камсамольскай ад перасячэння яе з вуліцай Фрунзэ да плошчы Горкага — каля Свята-Міхайлаўскага сабора. Такім чынам імя праваслаўнага іерарха з'явіцца на мапе Мазыра побач з імёнамі камуністычных дзеячаў.

Раней БПЦ ужо змагла правесці перайменаванні вуліц у гонар Філарэта ў Гомелі і Гродне, а ў Рэчыцы мясцовыя жыхары выказаліся супраць гэтай ідэі.

Пакiнуць каментар
captcha
В Гомельской области сменился главный очаг заболеваемости ВИЧ-инфекцией

| Рэгіёны | 0

Стал известен самый проблемный район Гомельской области по степени распространения ВИЧ. Второй год подряд это не Светлогорский район, который «лидировал» на протяжении десятилетий.